Здароўе22

Доктар з Гомеля, які заразіўся гепатытам С на працы, сабраў неабходныя $14,5 тыс. на лячэнне

27-гадовамудоктару-траўматолагу філіяла № 8 Гомельскай гарадской паліклінікі Сяргею Малашэнку, які заразіўся на працы гепатытам С, сабралі неабходную суму на лячэнне.

Пра гэта Сяргей паведаміў на сваім сайце. З 6 жніўня па 9 жніўня праз вебмані, EasyPay, ахвяраванні на мабільны тэлефон, сістэму Qiwi, яндэкс-грошы, паштовыя пераводы, картачку Беларусбанк, дабраахвотныя рахункі і ахвяраванні было сабрана 9 987 даляраў. Неабходную рэшту ў некалькі тысяч даляраў дадасць праваслаўная абшчына ў Гомелі.

Сяргей Малашэнка з гэтай нагоды звярнуўся з падзякай на сваім сайце да неабыякавых, зазначыўшы збор сродкаў скончаны:

«Дзякуючы вам неабходную суму ўдалося сабраць! Хачу шчыра падзякаваць усім за дапамогу і вашу падтрымку!

Усім незнаёмым людзям, якія не прайшлі міма. За фінансавую дапамогу і за ўсе вашыя цёплыя і добрыя словы ў каментарах, лістах і тэлефанаваннях.
Маім сябрам і знаёмым, для якіх было неабыякава, што са мной адбываецца. Сваім калегам і адміністрацыю маёй паліклінікі за аператыўную дапамогу, салідарнасць і разуменне. Медперсанал інфекцыйнай бальніцы за прафесіяналізм і чулыя адносіны. Наталлі Журбіной за неацэнную дапамогу ў зборы сродкаў. Маім пацыентам за тое, што падтрымалі ў цяжкую хвіліну і за іх шчырае жаданне дапамагчы. Хлопцам і дзяўчатам з праваслаўнай абшчыны і маім самым блізкім людзям, якія ўвесь гэты час былі побач, падтрымлівалі, дапамагалі і працягваюць гэта рабіць да гэтага часу.

Сайт будзе працягваць працу. У дзённіку будзе выкладвацца інфармацыя аб ходзе лячэння, а ў раздзеле з дакументамі чэкі з аптэкі на куплю лекаў».

Інфармацыя пра заражэнне Сяргея Малашэнкі гепатытам з’явілася ў пачатку жніўня. Сяргей стварыў сайт, дзе апісаў сваю праблему:

    «Мне тэрмінова неабходна дарагое лячэнне ад гепатыту С, пісаў ён, якім я заразіўся ў паліклініцы, выконваючы сваю працу. Плануючы з жонкай цяжарнасць, мы вырашылі з прафілактычнай мэтай здаць асноўныя аналізы ў красавіку 2013 года. У мяне аказаліся моцна павышаныя пячоначныя ферменты, у 30 разоў вышэйшыя за норму. … У выніку аказалася, што ў мяне хранічны гепатыт С. (…) Будучы доктарам, уваходжу ў групу рызыкі па гепатыту С, таму перыядычна нам робяць аналіз на маркеры гепатытаў. Апошні раз у снежні 2011 года гэты аналіз быў адмоўным. Гэта значыць інфікаваны я прыкладна на працягу апошняга года, пасля пачатку працы ў паліклініцы. Гэты вірус перадаецца толькі праз кантакт з крывёю.

    Якіх-небудзь медыцынскіх умяшанняў, наведванняў зубнога, пераліванняў крыві за гэты час у мяне не было. У мяне няма татуіровак, я не ўжываю наркотыкі. Гэта значыць, выключаны любыя спосабы заражэння акрамя як падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, бо ў працэсе работы пастаянна даводзіцца мець кантакт з крывёю, напрыклад, падчас апрацоўкі і ўшывання ран, выдалення спіц з костак і інш».

    Затрымліваць лячэнне вельмі небяспечна, бо гэта запаленне ў печані прыводзіць да развіцця фіброзу, цырозу і раку печані.

    Адзіна магчымае лячэнне пры маёй форме захворвання і відзе віруса, якое дае надзею пазбавіцца ад віруса, з’яўляецца камбінаваная тэрапія пегеліраванымі інтэрферонамі і рыбавірынам на працягу 1 года. Кошт прэпаратаў на 4 тыдні на 9 чэрвеня складае каля 10.700.000 руб. (каля $ 1230). Поўны курс абыйдзецца ў 14760 даляраў….

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць