«Белінвестбанк»: Інфармацыя пра $300-тысячны крэдыт Генадзя Навіцкага не падлягае разгалошванню
«Наша Ніва» атрымала адказ на свой зварот у «Белінвестбанк» з просьбай патлумачыць умовы і абставіны выдзялення льготнага крэдыта былому прэм'ер-міністру Беларусі Генадзю Навіцкаму.
Нагадаем, у 2007 Навіцкі атрымаў рублёвы крэдыт на суму, эквівалентную $300 тысячам, пад звышільготныя 5,5%.
«Белінвестбанк» паведаміў, што гэтая інфармацыя складае банкаўскую таямніцу, таму не будзе разгалошвацца.
Намеснік старшыні праўлення «Белінвестбанка» Уладзімір Тамашэвіч дадае, што звесткі могуць быць прадастаўленыя дзяржаўным органам і ўпаўнаважаным службовым асобам ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках.
Сярод такіх органаў называюцца суд, пракурор, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю і іншыя арганізацыі.
-
Польскія памежнікі абверглі інфармацыю пра тое, што на КПП «Тарэспаль» не прымаюць аўтобусы з Беларусі
-
«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў
-
Вільня: Беларускія памежнікі маглі парушыць мяжу, зайшоўшы на тэрыторыю Літвы
Каментары