Надвор'е

Сіноптыкі расказалі, якім быў халодны і дажджлівы май у гэтым годзе

Cярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за май 2025 года склала +10,9°С, што ніжэй за кліматычную норму на 2,5°С, паведамляе Белгідрамет.

 

Найбольш халоднай выдалася другая дэкада са сярэднедэкаднай тэмпературай на 4,2°С ніжэй за норму.

Большую частку месяца стаяла халаднаватае надвор'е і нават днём тэмпература паветра ў асноўным знаходзілася ў межах +10 +15°С. Да канца месяца ў асобныя дні паветра прагравалася да +20 +25°С.

Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 24 мая на станцыі Магілёў і склала 26,8°С.

Замаразкі для траўня лічацца характэрнай з'явай, у пачатку месяца паўтаральнасць іх у паветры складае 50-70%, да канца месяца яны рэгіструюцца прыкладна ў 5-10% гадоў.

Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Лынтупы 9 мая і склала -5,2°С.

На працягу месяца было адзначана ад 9 да 18 дажджлівых дзён (дзён з сумай ападкаў за суткі 1 мм і больш) пры норме 9-10 дзён.

За месяц у сярэднім па краіне выпала 100 мм ападкаў, што склала 158 працэнтаў кліматычнай нормы.

Май гэтага года заняў чацвёртае месца па суме ападкаў у ранжыраваным шэрагу назіранняў ад найбольш вільготнага да найбольш сухога, пачынаючы з 1945 года.

На большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-200 працэнтаў кліматычнай нормы ападкаў, а ў некаторых раёнах цэнтральнай і паўночнай часткі ад 230 працэнтаў да 290 працэнтаў.

Былі перавышаны месячныя максімумы ападкаў за май на станцыях: Езярышча —179 мм (папярэдні рэкорд 139 мм у 2003 г.), Полацк — 183 мм (папярэдні рэкорд 181 мм у 2005 г.), Мар'іна Горка — 164 мм (папярэдні рэкорд у 2003). 153 мм (папярэдні рэкорд 148 мм у 2014 г.), а на станцыі Слуцк паўтарыўся рэкорд 1952 г. — 120 мм.

На станцыях Езярышча і Нарач таксама былі перавышаны сутачныя максімумы ападкаў за май, выпала 52 мм (папярэдні рэкорд 45,4 мм у 1994 г.) і 67,4 мм (папярэдні рэкорд 39 мм у 2014 г.) адпаведна.

У Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях такая вялікая колькасць ападкаў для гэтых рэгіёнаў адзначана другі раз за апошнія 80 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць