Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска
Папулярны тыктокер DriceCook гатуе стравы розных краін, якія выбірае з дапамогай дроціка і карты. Гэтым разам ён трапіў у Беларусь.

DriceCook — даволі папулярны французскі тыктокер, у яго мільён падпісчыкаў. Яго фармат — гэта прыгатаванне страў з кухняў розных краін. Краіну ён выбірае выпадковым чынам: кідае дроцік у карту свету. Нядаўна ён трапіў у Беларусь.
Блогер выбраў для прыгатавання бабку. У рэцэпце ён выкарыстаў смажаную грудзінку, цёртую бульбу, цыбулю, муку, яйкі і сыр. Гатаваў бабку тыктокер пад песню Макса Каржа.
Ролік ужо набраў больш за тры мільёны праглядаў і амаль дзве тысячы каментарыяў. Вось толькі пад відэа разгарнулася нечаканая дыскусія. Людзі абмяркоўвалі не рэцэпт, а дакладнасць блогера. Многім гледачам падалося, што ён трапіў не ў Беларусь, а ў Расію.

«Калі Бранск стаў Беларуссю?» — спытала адна з каментатарак. На гэта француз без ваганняў адказаў, што трапіў у Хоцімск — пасёлак амаль на самай мяжы з Расіяй.
У выніку пад гэтым каментарыямі пачалася зацятая гістарычная спрэчка аб тым, ці быў калісьці Бранск беларускім. Аналагічныя спрэчкі ўзніклі і наконт Смаленскай вобласці: камусьці падалося, што дроцік прыляцеў менавіта туды.
Для справядлівасці, абмяркоўвалі пад відэа і рэцэпт. Многія пісалі, што гэта ненатуральная бабка, маўляў сапраўдную гатуюць толькі ў чыгунным гаршку ў печы, бульбу труць на больш дробнай тарцы, ды і сала выкарыстоўваюць без мяса. Хтосьці абураўся, што сыр у бабку ніхто не выкарыстоўвае. Аднак, іншыя адзначалі, што бабку ўсюды гатуюць па-рознаму.
А яшчэ тыктокеру дзякавалі за тое, што ён не стаў гатаваць банальныя дранікі. DriceCook на гэта адказаў, што гэтая страва яму таксама вельмі падабаецца.
Хтосьці з гледачоў пахваліў блогера за тое, што ён акуратна пачысціў бульбу: «Толькі за тое, як беражліва чысціць бульбу, ужо можна беларускае грамадзянства даваць!»
-
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося
-
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
-
«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары
а вось дзяўчына з Лівана. у яе некалькі мільёнаў падпісчыкаў. неверагодная прыгажуня. і як жа выкшталцона яна ўсё робіць. гатуе ў тым ліку стравы народаў свету. знайшлося месца і для беларускай стравы. і так - гэта дранікі ) але паглядзіце, якія прыгожыя - https://www.youtube.com/shorts/DNXR2oWeOaw (Рэд., будь ласка, змясці спасылку) і гэта сапраўдныя дранікі - без мукі і яек. толькі бульба і цыбуля