Улада4848

Лукашэнка: Я стану прэзідэнтам, нават калі ўвесь свет супраць

На прэс-канферэнцыі ў Маскве ён заявіў, што ён не той чалавек, якога лёгка адхіліць.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што ён выйграе прэзідэнцкія выбары ў 2015 годзе.

«Лукашэнка не той чалавек, якога можна адстроіць… Супакойцеся, спадары! Лукашэнка не той чалавек, якога можна адстроіць, ён ужо прэзідэнцкага хлеба наеўся. Нават у самай горшай сітуацыі я пакутаваць не буду. адстроіць мяне можа толькі беларускі народ. Нават калі ўвесь свет выступіць сёння супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзідэнтам, калі ён гэтага захоча», — сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Мінск не жадае «нешта адхапіць у Расіі», скарыстаўшыся яе складаным эканамічным становішчам.

«Некаторыя СМІ заявілі аб тым, што саюзнікі хочуць нешта ў дадзенай сітуацыі, прыехаўшы ў Маскву, адхапіць, адшчыпнуць у Расіі. […] Калі нашым братам-расейцам нешта трэба будзе і мы будзем на нешта здольныя, мы заўсёды падставім сваё плячо», - сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.

Паводле слоў беларускага лідара, ён абмеркаваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным «увесь вузел праблем», якія ёсць у адносінах дзвюх краін.

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць