Эканоміка

Нацыянальны прэс-цэнтр адмяніў прэс-канферэнцыю па актуальных пытаннях эканомікі

Адменена прэс-канферэнцыя па актуальных пытаннях эканомікі і валютнай палітыкі, якая мелася пачацца 24 снежня ў 14.00 у Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.

Як заявіў намеснік дырэктара прэс-цэнтра Аляксей Цыбулька, мерапрыемства адменена «па аб'ектыўных прычынах». «Мы выступілі арганізатарамі гэтага мерапрыемства, і нам не ўдалося гэту прэс-канферэнцыю сабраць, таму мы яе адмяняем. Не па прычыне канкрэтных удзельнікаў ці міністэрстваў, проста ў нас гэта не атрымалася зрабіць», — падкрэсліў ён.

Паведамленне аб правядзенні прэс-канферэнцыі па актуальных пытаннях эканомікі і валютнай палітыкі было распаўсюджана Нацыянальным прэс-цэнтрам напярэдадні, 23 снежня. У ёй планаваўся ўдзел першага намесніка кіраўніка апарата Саўміна, кіраўніка сакратарыята прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Забароўскага, першага намесніка міністра фінансаў Максіма Ермаловіча і намесніка старшыні праўлення Нацбанка Сяргея Калечыца.

Улічваючы падзеі апошніх дзён, магчымасць сустрэцца з чыноўнікамі гэтых ведамстваў выклікала вялікую цікавасць у журналістаў. Нагадаем, 20 снежня ў Беларусі ўведзены 30-працэнтны збор пры куплі замежнай валюты ў фізічных і юрыдычных асоб. Гэта рашэнне Нацбанк растлумачыў ажыятажным попытам на замежную валюту, які быў выкліканы дэвальвацыяй расійскага рубля. У выніку рэальны курс продажу долара ў абменных пунктах (з улікам камісіі) перавысіў 14 тыс. беларускіх рублёў. 23 снежня камерцыйныя банкі па рэкамендацыі Нацбанка павысілі курс куплі замежнай валюты на 25%.

Незалежныя эканамісты рэзка крытыкуюць прынятыя меры. Рашэнне аб валютных абмежаваннях яны звязваюць з публічнай забаронай Аляксандра Лукашэнкі праводзіць дэвальвацыю. Многія эксперты мяркуюць, што сітуацыя развіваецца па сцэнарыі 2011 года. Яны таксама прагназуюць, што больш жорсткія ўмовы куплі валюты абернуцца вялікім стратамі як для суб'ектаў гаспадарання, гэтак і для грамадзян, а множнасць курсаў прывядзе да адмывання абаротных сродкаў у прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць