Грамадства1313

11 расійскіх байкераў у суправаджэнні ДАІ рушылі на памежны пераход «Варшаўскі мост», ніводзін беларус да іх не далучыўся 

фота Сяргея Зініна

Расійскія байкеры, што бяруць удзел у мотапрабегу да 70-годдзя Перамогі, рыхтуюцца да пераезду беларуска-польскай мяжы на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» у Брэсце. Да мяжы іх суправаджала машына ДАІ. 

Удзел бяруць 10 матацыклаў. Па Беларусі яны ехалі пад расійскімі і беларускімі сцягамі. Яны расказалі карэспандэнту «Нашай Нівы», што ніводзін беларускі байкер з імі не едзе.

Праўда, байкеры не выключаюць, што іх не пусцяць праз польскую мяжу. Учора на электронную пошту ім прайшлі ўведамленні, што іх візы ануляваныя.

фота Сяргея Зініна

Байкеры жартуюць, што, калі іх не пусцяць на тэрыторыі Польшчы на памежным пераходзе, яны «будуць катапультавацца праз лес».

Сярод байкераў ходзяць чуткі, што па той бок мяжы іх чакаюць польскія калегі-байкеры, якія абяцаліся іх суправаджаць.

Расійскія байкеры ў сваю чаргу дзеляцца на дзве часткі: тыя, каму ануляваныя нямецкія візы, і астатнія.

Кіраўнік групы расійскіх байкераў раздае легенду: тыя, у каго негерманскія візы, едуць на хакейны матч, а тыя, у каго нямецкія візы, — едуць ва Уроцлаў.

фота Сяргея Зініна

13:03

Байкеры знаходзяцца ў транзітнай зоне, палякі пакуль не пускаюць іх у краіну.

Разам з тым грамадзянін Польшчы, які ездзе ў Беларусь, кажа, што з таго боку мяжы расійскіх байкераў чакае вялікая колькасць іх калегаў на матацыклаў.

Таксама расійскія байкеры паведамляюць, што заўтра, 28 красавіка, у Беларусь прыязджае кіраўнік «Начных ваўкоў» Аляксандр «Хірург» Залдастанаў. Мяркуецца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку па ўшанаванні ветэранаў.

* * *

Учора байкеры наведалі Курган Славы і Хатынь пад Мінскам. Прычым на Кургане Славы іх сустракалі на высокім узроўні з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта. Расійскіх і імперскіх сцягоў на сустрэчы не было, гаспадары былі пад дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцягамі.

Раней Польшча заявіла, што супраць праезду байкераў, многія з якіх маюць дачыненне да руху «Антымайдан», па сваёй тэрыторыі і анулюе іх візы. Абурэнне грамадскасці выклікаў той факт, што «Начныя ваўкі» бралі ўдзел у анексіі Крыма і спробе захопу Данбаса.

Так, прэм'ер-міністр Эва Копач расцаніла праезд «Начных ваўкоў» па тэрыторыі краіны як правакацыю. У той жа час лідар польскага мотаклуба «Катынскі мотапрабег» Віктар Венгжын гатовы абараняць расійскіх байкераў падчас праезду цераз Польшчу, калі ім паспрабуюць перашкодзіць. 

24 красавіка МЗС Польшчы перадало ў пасольства Расіі ў Варшаве ноту, у якой адмовіла групе расійскіх матацыклістаў ва ўездзе на польскую тэрыторыю.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў9

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей43

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў9

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць