Свет1313

Маціёс: Сярод «тарнадаўцаў», якія забарыкадаваліся, ёсць грамадзянін Беларусі

Сярод байцоў спецроты «Тарнада», якія падазраюцца ў здзяйсненні цяжкага злачынства, ёсць грамадзянін Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца на базе падраздзялення ў Луганскай вобласці.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Кіеве ў пятніцу намеснік генеральнага пракурора — галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціёс.

«На тэрыторыі базы знаходзіцца адзін з незатрыманых асноўных удзельнікаў гэтага злачынства — грамадзянін Беларусі, які не з'яўляецца супрацоўнікам міліцыі. Таксама вымушаны прызнаць, што сярод гэтых асоб, паводле нашых дадзеных, пацверджаных дакументальна, знаходзіцца 43 раней асуджаныя асобы, частка з якіх інтэграваныя і прынятыя на службу», — заявіў Маціёс.

Паводле яго слоў, следства і МУС будуць разбірацца, «хто пры якіх умовах і па якіх прычынах прыняў рашэнне аб прыняцці на працу ў органы ўнутраных спраў гэтых асобаў».

Паводле сцвярджэння галоўнага ваеннага пракурора, менавіта гэтыя людзі з'яўляюцца асноўнымі падбухторшчыкамі да таго, каб асноўная маса тых байцоў, да якіх няма прэтэнзій, супрацьдзейнічалі праваахоўнікам.

Маціёс распавёў, што на тэрыторыі базы знаходзіцца больш за 170 чалавек. 70 з іх не з'яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, але ў іх на руках ёсць зброя.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў4

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА33

У Славеніі скралі бронзавую статую Меланіі Трамп1

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год26

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам3

У Баранавічах маладая жанчына выпала з 9-га паверха1

Лукашэнка назваў сябе 17-м кавалерам ордэна «Перамога». Проста як Брэжнеў5

Украіна і Расія дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі па формуле «1000 на 1000»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў4

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць