Грамадства1818

МУС Украіны абвясціў батальён «Тарнада» па-за законам: база аточана, камандзір арыштаваны

Ва Украіне набірае абароты скандал з батальёнам міліцыі «Тарнада», у якім ваюе беларус «Маджахед». МУС Украіны абвінаваціла кіраўніцтва батальёна ў стварэнні злачыннай групоўкі, на што «тарнадаўцы» забарыкадаваліся ў школе і пагражаюць страляць па міліцыянтах.

112.ua

Паводле ўкраінскіх праваахоўцаў, кіраўнік атрада міліцыі спецпрызначэння «Тарнада» Анішчанка разам з некаторымі паплечнікамі займаўся катаваннем і выкраданнем людзей.

Акрамя таго, адзін з пацярпелых абвінавачвае службоўцаў у калектыўным сэксуальным гвалце, які «тарнадаўцы» яшчэ і здымалі на відэа.

Праз гэтыя ды іншыя эпізоды галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс загадаў расфармаваць батальён, але ў адказ батальён «Тарнада» забарыкадаваўся ў будынку Севераданецкай школы, дзе месціцца іхняя база.

«У дадзены момант там знаходзіцца 170 чалавек, 100 з якіх афіцыйна з’яўляюцца міліцыянтамі. Яшчэ 70 – узброеныя невядома хто. На базе вялізарная колькасць зброі і баяпрыпасаў. Супрацоўнікі міліцыі з «Тарнада» замінавалі падыходы да школы і паставілі баявыя пункты, усталявалі гранатамёты, прапускаць следчых для вобшуку яны адмаўляюцца», — сказаў у інтэрв’ю «Украінскай праўдзе» Анатоль Маціёс і адзначыў, што значная колькасць чальцоў «Тарнада» — неаднаразова асуджаныя рэцэдывісты.

І следству таксама належыць разабрацца, якім чынам гэтыя людзі патрапілі ў шэрагі МУС і атрымалі зброю.

У самім жа «Тарнада» абвяргаюць абвінавачанні і абяцаюць адкрыць агонь па калегах, калі тыя паспрабуюць пранікнуць на базу.

У батальёне ваюе беларус «Маджахед», які раней быў ранены на фронце і вызнае іслам.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць