Грамадства44

Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць жыхару Віцебска бел-чырвона-белы сцяг, адабраны на Дзень Волі

Андрусь Кешанюк дайшоў да Вярхоўнага суду, каб аспрэчыць адміністрацыйнае спагнаньне за аднаасобную несанкцыянаваную акцыю. Таксама ён напісаў заяву, каб вярнулі ягоную маёмасьць, піша Радыё Свабода.

Вярхоўны суд не адмяніў накладзеных штрафаў, але пастанавіў адмяніць канфіскацыю «рэчавых доказаў».

Сьцяг быў канфіскаваны паводле рашэньня Першамайскага райсуду Віцебску, які абвінаваціў Кешанюка за віншаваньні калег, супрацоўнікаў віцебскага «Белтэлекаму», са стагадовым юбілеем Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас суду міліцыянты Васіль Кароткі і Расьціслаў Чэкан заявілі, што затрыманы «чапляўся нагамі за зямлю» — у гэтым і праявілася ягонае непадпарадкаваньне.

Кешанюк не адмаўляў, што разгарнуў сьцяг каля будынка «Белтэлекаму», але сьведчаньні амапаўцаў аб непадпарадкаваньні назваў хлусьнёй. Судзьдзя Натальля Карабліна аштрафавала яго за незаконнае пікетаваньне і за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі на 10 базавых велічынь (245 рублёў). Суд пастанавіў таксама сканфіскаваць «атрыбут пікетаваньня» — бел-чырвона-белы сьцяг.

Гэтую пастанову Андрусь Кешанюк спрабаваў аспрэчыць праз абласны суд, але безвынікова. Вярхоўны суд вырашыў зьмяніць вырак актывісту, але не цалкам: штрафы прызналі законнымі, а канфіскацыю — не.

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала разгледзеў у парадку нагляду адміністрацыйную справу Андруся Кешанюка і пастанавіў выключыць з пастановаў згадку пра канфіскацыю рэчавых доказаў. Бо гэта не прадугледжана ніводным з артыкулаў, паводле якіх актывіста пакаралі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць