Свет44

Расійскі апазіцыянер Навальны распавёў, якія кланы кантралююць бюджэтныя патокі ў Карачаева-Чаркесіі

Сродкі, якія паступаюць у Карачаева-Чаркесію, цалкам кантралююцца толькі некалькімі ўплывовымі сем'ямі, гаворыцца ў расследаванні расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Расследаванне сфакусавана на сям'і Каітавых, якая, паводле Навальнага, мае такі ж уплыў у рэгіёне, як і сям'я Арашукавых.

У расследаванні гаворыцца, што адзін з прадстаўнікоў сям'і, Алій Каітаў, у 2004 годзе арганізаваў забойства семярых чалавек. На той момант яму было 27 гадоў, ён быў зяцем кіраўніка рэгіёну Мустафы Батдыева і кіраўніком прадпрыемства «Каўказцэмент». Каітава прысудзілі да 17 гадоў калоніі, аднак ужо праз дзевяць гадоў ён выйшаў на волю. Адразу пасля гэтага ён узначаліў кампанію, якая займаецца размеркаваннем электраэнергіі ў Чаркеску.

Дзядзька Алія Каітава, Магамед Каітаў, доўгі час займаў пасаду кіраўніка Каўказскай энергетычнай кіруючай кампаніі. Як нагадвае Навальны, у 2011 годзе Уладзімір Пуцін публічна згадаў яго ў выступе з нагоды карупцыі ў электраэнергетычнай сферы. У 2013 годзе Магамед Каітаў быў арыштаваны па абвінавачванні ў крадзяжы, аднак ужо ў 2015 годзе ён быў на волі.

Яшчэ некалькі членаў сям'і Каітавых займаюць высокія пасады ў кіраўніцтве Карачаева-Чаркесіі: так, брат Алія Каітава Ахмат узначальвае рэгіянальнае ўпраўленне аўтамабільных дарог, а цесць апошняга раней кіраваў паліцыяй рэгіёну. Бацька Алія Каітава Заур быў галоўным ляснічым рэспублікі.

Цяперашні кіраўнік Карачаева-Чаркесіі Рашыд Цемрэзаў, паведамляе Навальны, таксама блізка звязаны з Аліяй Каітавым — да пачатку палітычнай кар'еры ён займаў кіруючыя пасады ў энергетычных кампаніях.

Навальны таксама вывучыў допісы ў сацыяльных сетках прадстаўнікоў сям'і Каітавых і іх дзяцей і выявіў там фоты дарагіх асабнякоў, яхт, элітных аўтамабіляў і іншых прадметаў раскошы.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць