У Мінску пасля аварыі на скрыжаванні аўто вылецела на тратуар і ледзь не ўехала ў шматпавярховік
У суботу каля 14-й гадзіны кіроўца аўтамабіля «Рэно», рухаючыся па вуліцы Сурыкава ў напрамку Айвазоўскага, на скрыжаванні з вуліцай Грэкава не саступіў дарогу «Фальксвагену», які рухаўся па галоўнай дарозе. Адбылося сутыкненне, паведамляе ДАІ.

У аварыі пацярпела кіроўца аўтамабіля «Фальксваген» — 49-гадовая жанчына. Яна дастаўлена ў бальніцу.

На скрыжаванні нераўназначных дарог кіроўца аўтамабіля, які рухаецца па другараднай дарозе, павінен саступіць дарогу транспарту, што набліжаецца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад кірунку яго далейшага руху.
Каментары