У Мінску машыністу вежавага крана на вышыні 40 метраў стала блага: дапамаглі ратавальнікі
Здарэнне адбылося сёння раніцай на будаўнічай пляцоўцы па адрасе праспект Пераможцаў, 63Б у Мінску.
Падчас працы на вышыні каля 40 м на вежавым кране машыністу стала блага і ён не мог спусціцца самастойна, паведамляе 112.by.
Вырашылі яго спусціць пры дапамозе альпінісцкага абсталявання і рыштунку.
Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду выратаваны быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: нырачная коліка.


Каментары