Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў калоніі — умовы працы рэзка пагоршалі
Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў наваполацкай калоніі — цяпер ён укладчык хлебабулачных вырабаў у пякарні, перадаюць яго адвакаты.
Умовы працы значна пагоршалі: тэмпература ў памяшканні не апускаецца ніжэй за +30, яно не праветрываецца, вокны не адчыняюцца.
Адвакаты маюць намер звяртацца ў кампетэнтныя органы для праверкі ўмоў працы ў пякарні.
Увесь жнівень, акрамя нядзель, Віктар Бабарыка прапрацаваў апальшчыкам у гэтай жа пякарні і зарабіў 6 рублёў 41 капейку, а на рукі пасля выплат атрымаў толькі 1,60.
Каментары