У кватэры на захадзе Масквы знайшлі целы мужчыны, жанчыны і дзіцяці. Імі аказаліся былы топ-менеджар збанкрутаванага Смаленскага банка Міхаіл Яхантаў, яго жонка і васьмігадовы сын.
Яхантава раней судзілі за растрату і наўмыснае банкруцтва, піша Бі-бі-сі.
Матывы забойства высвятляюцца, «разглядаецца некалькі версій, у тым ліку фінансавая».
У дарослых — нажавыя раненні, у дзіцяці — пашкоджанне шыі.
Заведзена крымінальная справа аб забойстве двух і больш асоб.
Каментары