Усяго патроху

У Кіеве з'явіцца сквер Кастуся Каліноўскага

Імя беларускага нацыянальнага героя мае атрымаць сквер у Дняпроўскім раёне Кіева, на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Алмаацінскай. 

18 снежня скончылася двухмесячнае грамадскае абмеркаванне па гэтым пытанні на сайце Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. З 82 яго ўдзельнікаў 65 прапанову падтрымалі

Перад гэтым Кіеўская гарадская рада аднагалосна ўхваліла праект рашэння аб перайменаванні, складзены спецыяльнай камісіяй пры ёй. А вынікі грамадскага абмеркавання робяць рэалізацыю ініцыятывы цалкам рэальнай.

Ініцыятыва ўшанавання Каліноўскага ва ўкраінскай сталіцы належыць беларускай дыяспары Кіева. Месца абранае не выпадкова. Сквер, які цяпер мае назву Старадарніцкі-1, мала таго што сам знаходзіцца на Гродзенскай вуліцы, дык непадалёк яшчэ праходзіць вуліца Дзвінская. Ініцыятары праекта, аргументуючы яго, выказвалі ўпэўненасць, што такая канцэнтрацыя звязаных з Беларуссю назваў у адным месцы «дазволіць стварыць новы беларускі культурны кластар у Кіеве».

Зрэшты, да канчатковага афармлення перайменавання яшчэ мусіць прайсці час. Як казаў у адным з інтэрв'ю член Камісіі па перайменаваннях Тыміш Мартыненка-Кушлянскі, «улічваючы ўсе рэаліі, канчатковае рашэнне Кіеўрады па гэтых пытаннях трэба чакаць не раней за восень 2022 года».

 Роўна два гады таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года ФОТЫ

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць