Грамадства

Польшча са жніўня 2020 года прыняла амаль 15 тысяч беларусаў-уцекачоў

На міжнароднай канферэнцыі па ахове межаў Еўразвяза ў Вільні міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі 23 студзеня сказаў, што Польшча з часу выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года прыняла амаль 15 тысяч беларусаў, вымушаных уцякаць з радзімы ад пераследу, паведамляе MOST Media.

Беларусы падчас акцыі пратэсту на польска-беларускай мяжы. Фота Руслана Кулевіча

Міністр таксама пракаментаваў міграцыйны крызіс, які выбухнуў у 2021 годзе на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Паводле слоў Каміньскага, ён быў справакаваны, каб «помсціць Польшчы, Літве і Латвіі за падтрымку, дадзеную беларускай апазіцыі» і каб пачаць перамовы з ЕС для адмены санкцый.

У 2021 годзе польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. З 1 снежня па 1 сакавіка 2022 года ў Польшчы абмежавана знаходжанне паблізу мяжы з Беларуссю. Забарона ахоплівае 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Люблінскага ваяводства.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць