Улада

«Ліквідацыя агентаў уплыву». Чыноўнікам расказваюць, як трэба змяніць ідэалогію ў Беларусі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у дзяржаўных ведамствах і арганізацыях праводзяцца тлумачальныя сустрэчы, дзе гаворыцца пра тое, як трэба змяніць ідэалогію ў краіне, каб супрацьдзейнічаць экстрэмізму і грамадска-палітычнай напружанасці. Сярод захадаў — узмацненне крымінальнай адказнасці ў дачыненні да «мяцежнікаў», ліквідацыя сеткі грамадскіх арганізацый (іх называюць агентамі ўплыву), павышэнне ролі дзяржаўных СМІ на фоне закрыцця «апазіцыйных» сайтаў. 

Сярод зменаў у ідэалагічнай дактрыне адзначаецца, што ў новай Канстытуцыі не павінна быць палажэння аб нейтралітэце. Узяты курс на ўзмацненне адказнасці (і адміністрацыйнай, і крымінальнай) за пратэстныя акцыі, у тым ліку за актыўнасць у інтэрнэце.

Дзеянні ўладаў па падаўленні пратэстаў павінны быць замацаваныя ў законах, накіраваных на абарону суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. 

У ліпені 2021-га ўлады ўзялі курс на зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацый, у тым ліку тых, якія сваёй дзейнасцю закрывалі частку сацыяльных пытанняў, якія павінна вырашаць дзяржава. Напрыклад, спыніла сваю дзейнасць гарачая лінія дапамогі ахвярам хатняга гвалту.

Была закрытая платформа «Імёны», дзе збіралі грошы і для праектаў арганізацый, лаяльных да дзяржавы («Чырвоны крыж» ці «Беларускі дзіцячы хоспіс»).

Аднак, паводле трансфармацыі ідэалагічнай дактрыны, закручванне гаек толькі працягнецца, на мэце стаіць ліквідацыя сеткі НКА — агентаў уплыву. 

Ідэолагі вераць, што можна павысіць уплыў дзяржаўных СМІ ў грамадстве. Для гэтага трэба «закрыць сетку апазіцыйных сайтаў».

Ідэалагічную працу таксама плануюць узмацняць у школах і ва ўніверсітэтах. І наперадзе нас яшчэ чакае перапрацоўка канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, папярэдняя была прынятая ў 2010 годзе. 

Галоўны ідэолаг арміі заявіў, што беларусы павінны ганарыцца тым, што не галадаюць 

Улады зноў узяліся за нацыянальную ідэю. Абяцаюць сфармуляваць да 2023 года

Каментары

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць