Грамадства

Улады зноў узяліся за нацыянальную ідэю. Абяцаюць сфармуляваць да 2023 года

Урад прыняў праграму патрыятычнага выхавання беларусаў. Сустрэчы з чыноўнікамі і сілавікамі павінны дапамагчы любіць сваю краіну. А яшчэ ўлады зноў узяліся за нацыянальную ідэю. Тысячы ідэолагаў так і не змаглі сфармуляваць яе, але да 2023 года, паводле дзяржпраграмы, ідэя павінна з’явіцца. А галоўнай падзеяй для беларусаў, лічаць ва ўрадзе, з’яўляецца перамога савецкага народа ў Другой сусветнай вайне.

У праграме сфармулявана, што з’яўляецца патрыятычнымі каштоўнасцямі:

  • Радзіма і малая радзіма,
  • пераемнасць пакаленняў і нацыя,
  • дзяржаўнасць, суверэнітэт,
  • дзяржаўная сімволіка,
  • гістарычная памяць, нацыянальна-культурная ідэнтычнасць,
  • сацыяльная і рэлігійная талерантнасць,
  • нацыянальная і палітычная культура.

У межах праграмы наступныя чатыры гады будуць праводзіць дыскусіі, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і ветэранамі (не толькі Другой сусветнай вайны, але і з ветэранамі Узброеных сіл), тэматычныя экскурсіі на працы чыноўнікаў, у вайсковых частках, вайскова-патрыятычныя класы, клубы і паходы, экскрусіі і спартовыя спаборніцтвы, выставы (у тым ліку на вайсковую тэму).

Акадэмія навук напярэдадні правяла сацыялагічнае апытанне, якое паказала, што сталае пакаленне больш за астатніх асацыюе Беларусь з зямлёй, якую абаранялі дзяды і прадзеды (46%). Трошкі больш за палову апытаных адказалі, што «быць патрыётам — значыць любіць Беларусь» (51 %), «жыць і працаваць у сваёй краіне дзеля яе дабрабыту» — 32 %, любіць беларускую мову і культуру — 27 %, паважаць дзяржаўныя сімвалы — 23 %.

58% беларусаў лічаць сябе патрыётамі, 25% не змаглі адказаць, 17 % не лічаць сябе патрыётамі Беларусі. Людзі сталага веку лічаць сябе патрыётамі больш, чым маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў. Тое ж з дзяржаўнай сімволікай: яна ўяўляе каштоўнасць для 58% пенсіянераў, сярод моладзі — для 35%.

З апісання дзяржпраграмы, прыпраўленай пафасам, вынікае, што цэнтральнай тэмай патрыятычнага выхавання будзе перамога савецкага народа ў Другой сусветнай вайне. Улады спасылаюцца на сацапытанне: 44% заявілі, што ўклад беларускага народа ў Перамогу — галоўны прадмет нацыянальнага гонару.

У межах праграмы запланаваная выпрацоўка нацыянальнай ідэі, якую тысячы дзяржаўных ідэолагаў усё ніяк не могуць сфармуляваць. Цяпер абяцаюць прадставіць ідэю да 2023 года, займацца гэтым будуць у Акадэміі навук, Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Таксама ў межах праграмы запланаваная перападрыхтоўка спецыялістаў, якія будуць вучыць беларусаў, як правільна быць патрыётамі. 

Чытайце таксама: «Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Лёзненскім раёне загінуў 24‑гадовы кіроўца

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей3

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць