Усяго патроху

Раман Пратасевіч ізноў ажаніўся

Ён не называе імені новай жонкі і замазаў яе твар.

Пра новы шлюб былы рэдактар каналаў «Нехта» і «Беларусь галаўнога мозга» напісаў у сябе ў Тэлеграме.

Раней, у 2019 годзе, Пратасевіч ужо быў кароткі час жанаты.

Спецслужбы дазволілі Раману пісаць у сацсетках пад хатнім арыштам, пасля таго, як ён стаў супрацоўнічаць з уладамі. Для яго арышту ў Мінску прызямлілі самалёт Афіны — Вільня авіякампаніі «Раянэйр», што выклікала вялікі канфлікт паміж краінамі Еўрасаюза і Беларуссю.

«Расследаванне маёй справы працягваецца сіламі цэнтральнага апарата СК РБ, — піша Пратасевіч. — Часцей за ўсё мяне дапытваюць не як непасрэднага сведку, а хутчэй як «эксперта» і чалавека «з таго боку».

Цяпер Пратасевіч выкарыстоўваецца прапагандай для прасоўвання патрэбных ёй наратываў.

Раман адзіны з некалькіх тысяч беларускіх палітзняволеных пайшоў на такое супрацоўніцтва. Узамен ён быў пераведзены пад хатні арышт і яму дазваляюць пакідаць кватэру.

Першы шлюб Пратасевіча трываў нядоўга.

За тыдзень да заключэння першага шлюбу Пратасевіч праславіўся твітам.

Пра новы шлюб 27-гадовы Раман Пратасевіч паведаміў, тлумачачы сваё стаўленне да прысуду яго былой сяброўцы Сафіі Сапега. 

«Я сапраўды гэтак жа, як і многія, быў непрыемна здзіўлены прысуду, звязанаму з рэальным пазбаўленнем волі», — піша Пратасевіч.

Ëн тлумачыць, што іх адносіны на момант палёту ў Грэцыю ўжо былі нацягнутыя і сужыццё пад хатнім арыштам не палепшыла іх.

— Праз месяц у СІЗА нас перавялі пад хатні арышт, і з таго моманту мы жылі разам, хай і пад аховай. Аднак гэта не прывяло да наладжвання нашых асабістых адносін. Да таго ж, пастаяннае знаходжанне ўдваіх у замкнёнай прасторы ды яшчэ і ў вельмі стрэсавай сітуацыі відавочна не спрыяе гармоніі ў адносінах. Якія, нагадаю, у нас і так фактычна завяршыліся да пасадкі ў Мінску.

Таму не дзіўна, што даволі хутка паміж намі стала ўсё зусім дрэнна. Ужо ў верасні мы банальна суіснавалі побач як сужыцелі. Колькасць канфліктных сітуацый працягвала нарастаць, і ў кастрычніку нас рассялілі. З таго часу мы больш не кантактавалі і не размаўлялі наўпрост, хоць я перыядычна размаўляў з яе бацькамі. Гэта значыць, ужо прыкладна сем месяцаў нас фактычна нічога не звязвае. Нават крымінальныя справы і абвінавачванні ў нас зусім розныя, яны папросту не перасякаюцца», — падкрэслівае Пратасевіч.

«Соня была асуджаная за сваю рэальную дзейнасць, а не за тое, што была са мной у адносінах», — адзначае Пратасевіч.

«Я быў апанентам дзяржавы ў цэлым і палітычным дзеячам, а вось яна наўпрост працавала супраць сілавікоў», — тлумачыць Пратасевіч, і гэта гучыць як спадзяванне, што прысуд яму самому будзе лягчэйшы, чым яго былой дзяўчыне.

Паведамленне пра новы шлюб выклікала пераважна негатыўную рэакцыю ў сацсетках.

«У жонкі званне, напэўна, не ніжэйшае за маёра», — жартуюць у Твітары.

Чытайце таксама: Паранены на пратэстах-2020, носіць з сабой гранату на выпадак акружэння: хто такі добраахвотнік «Янкі» ў вобразе вусатага гусара

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж149

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць