Свет

Еўракамісія будзе рэкамендаваць надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕС

Еўракамісія гатовая даць рэкамендацыі краінам ЕС і завяршыць ацэнку адносна статусу Украіны як кандыдата на сяброўства. Пра гэта заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая прыехала сёння ў Кіеў.

Паводле Bloomberg, ужо на наступным тыдні Еўракамісія парэкамендуе даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.

«Мы вельмі высока цэнім тыя намаганні, якія прыкладае Украіна і тую рашучасць, з якой Украіна рухаецца», ‒ сказала Урсула фон дэр Ляен.

Але Кіеву высунуць умовы, звязаныя з вяршэнствам закона і антыкарупцыйным заканадаўствам.

«Вы шмат зрабілі для забеспячэння вяршэнства права, неабходна таксама яшчэ дадаткова ўзмацніць заканадаўства, якое тычыцца барацьбы з карупцыяй і забяспечыць яшчэ лепшае функцыянаванне адміністрацыі, каб стварыць патрэбныя ўмовы для барацьбы з карупцыяй, забеспячэння належнай працы бізнэсу. І гэта ўсё добрыя вынікі, якія неабходна ўзмацніць», ‒ заявіла кіраўнік ЕК.

Некаторыя краіны-члены ЕС супраць прадастаўлення Украіне гэтага статусу, прычым сярод іх называліся і краіны, горача і актыўна дапамагаюць Украіне ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Bloomberg пісаў, што Германія схіляецца да таго, каб даць умоўны статус кандыдата.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць