Днём 19 кастрычніка месцамі па Беларусі — узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, папярэдзіла МНС. А сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Сёння чакаюцца дажджы, тэмпература паветра +7-13°С.
Пры такім узмацненні ветру магчымыя абрывы ліній сувязі і электраперадач, перабоі і/або адключэнне энергазабеспячэння, падзенне дрэў, абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ДТЗ.
Каментары