Культура44

YouTube плануе змяніць правілы ненарматыўнай лексікі

Гэта ўжо выклікала бурную рэакцыю некаторых стваральнікаў відэакантэнту.

Фота: pixabay

На гэтым тыдні англамоўная гульнявая супольнасць YouTube (карыстальнікі, каналы якіх прысвечаны ў асноўным камп’ютарным гульням) была ўзрушаная пасля таго, як некаторыя стваральнікі кантэнту раптоўна ўбачылі дэманетызацыю сваіх старых відэа.

Прычына — новая палітыка кампаніі, уведзеная яшчэ ў лістападзе з мэтай зрабіць некаторыя віды кантэнту больш зручнымі для рэкламадаўцаў. Гэтае новаўвядзенне змяніла падыход платформы да ненарматыўнай лексікі і гвалту. Але, хаця пакуль усё яшчэ не зусім зразумела, што кіраўніцтва YouTube будзе рабіць далей, у кампаніі, відаць, усё ж прыслухоўваюцца да заклапочанасці карыстальнікаў.

«У апошнія тыдні мы чулі рэакцыю многіх стваральнікаў наконт гэтага абнаўлення, — цытуе прадстаўніка YouTube выданне TechCrunch. — Гэтая зваротная сувязь важная для нас, і мы знаходзімся ў працэсе ўнясення некаторых карэкціровак у гэтую палітыку, каб вырашыць іх праблемы. Неўзабаве мы звяжамся з нашай супольнасцю стваральнікаў, як толькі ў нас будзе чым падзяліцца».

У лістападзе YouTube пашырыў сваё вызначэнне гвалту за межы рэальнага свету: так, гвалтоўнае змесціва ў гульнях таксама пачало расцэньвацца як дэманстрацыя гвалту. Змены ў палітыцы ненарматыўнай лексікі былі больш рэзкія. YouTube абвясціў, што больш не будзе лічыць «пекла» (hell) і «чорт» (damn) нецэнзурнымі словамі, але ўсе іншыя нецэнзурныя словы будуць аб'ядноўвацца, а не адрознівацца па ступені сур'ёзнасці (напрыклад, такія словы, як «лайно» (shi*) і «бл****» (fu**), цяпер будуць разглядацца аднолькава непрымальна). Акрамя таго, згодна з новай палітыкай, «ненарматыўная лексіка, якая выкарыстоўваецца ў назве, застаўцы або ў першых 7 секундах відэа ці выкарыстоўваецца паслядоўна цягам усяго відэа, не можа прыносіць рэкламны даход».

Калі лаянка з'яўляецца пасля першых 8 секунд відэа, яно па-ранейшаму мае права на манетызацыю. Але ж змены паўплывалі на вялікую колькасць відэа, многія з якіх былі зробленыя задоўга да таго, як яны былі аб'яўленыя. Стваральнікі пачалі заўважаць гэта прыкладна ў канцы снежня: новыя правілы абмяжоўвалі ахоп старых відэа і права на рэкламу.

Пакуль YouTube неахвотна адказвае на дадатковыя пытанні пра сваю далейшую палітыку, але стваральнікі чакаюць, што новыя правілы ўсё ж перастануць распаўсюджвацца на старыя відэа. Да таго ж пакуль няясна, як адаб'юцца новыя правілы на відэа на іншых мовах, акрамя англійскай.

Каментары4

  • даведка
    20.01.2023
    А как Youtube расценит слова нахрен и похер из уст Лукашенко? )) https://www.youtube.com/watch?v=bLdRbUyQ5wI
  • даведка
    20.01.2023
    Лукашенко выругался на совещании по ценам, а после поехал в Гомель, где перед активом снова крыл матом.
  • ЯНКА
    21.01.2023
    ЮўТУБ.
    А сам Ютуб жа часьцяком паводзіць сябе вельмі вылюдачна. Вось у камэнтацыях надта нярэдка ў адкрытую, са смайламі, зьяўляюцца допісы — так, так! — педафілаў з прапановай перайсьці на нейкія іхнія каналы ў Тэлеграме й т.п.. І педафілаў Ютуб быццам нарачна не заўважае! Затое раней ніяк не маглі прайсьці туды камэнты, дзе ў тэксьце было імя «Янка». Бо іхнія альгарытмы «незаганых нораваў» уважаюць гэта імя... (зараз будзе сьмешна) як абразу амэрыканцаў. Кшталту кацапы, пшэкі, х..лы-біньдзераўцы й янкі гоп у кучу брыдкаслоўя. Плюс я маўчу ўжо (хоць насамрэч не) пра забаронішчу называць яўрэяў беларускім і па-беларуску ні ў якім разе не абражальным найменьнем. А пра нязручны выгляд разьмяшчэньня ролікаў, нібы яны заролікі, і жорста навязаныя налады можна прасьпяваць цэлы плач Яраслаўны. Ды навошта, калі карыстальнікам і так усё бачна? Акрамя самога Ютубу, які карціць назваць Ю-туп.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць