Культура

Выйшаў музычны альбом на вершы паэтаў першай паловы ХХ стагоддзя, якія пісалі на ідыш

У альбом увайшлі кампазіцыі на вершы Лейба Найдуса, Мойшэ Кульбака, Ізі Харыка, Абрама Рэйзена — вялікіх паэтаў, чые імёны сёння амаль невядомы шырокай аўдыторыі, а ідыш — мова, на якой яны пісалі, знік са штодзённага жыцця.

Выйшаў музычны альбом на вершы паэтаў першай паловы ХХ стагоддзя, якія пісалі на ідыш.

Yiddish Veršes — музычны альбом, заснаваны на вершах яўрэйскiх паэтаў Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове XX стагоддзі. Сем сучасных беларускіх артыстаў пераасэнсавалі забытыя тэксты і ператварылі іх у арыгінальныя музычныя кампазіцыі ў розных жанрах: ад летуценнага даба і электронікі да арт-рок эксперыментаў і рэпа.

Праект ініцыяваны Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato. Яго мэта — вярнуць у культурную прастору пласт беларускай гісторыі, выцеснены з грамадскай памяці. Yiddish Veršes прапануе новае чытанне культурнай спадчыны, што дзесяцігоддзямі заставалася ў цені.

У альбом увайшлі кампазіцыі на вершы Лейба Найдуса, Мойшэ Кульбака, Ізі Харыка, Абрама Рэйзена — вялікіх паэтаў, чые імёны сёння амаль невядомы шырокай аўдыторыі, а ідыш — мова, на якой яны пісалі, знік са штодзённага жыцця.

Удзельнікамі альбома сталі сем беларускіх музыкаў: Palina, Tok Rukoo, KOOB, WTBSK, Syndrom Samazvanca, Лайтовы і Anastasia Rydlevskaya.

Экспертную падтрымку Yiddish Veršes аказваюць літаратуразнаўца, прафесар славістыкі і юдаікі Міхаіл Круцікаў (University of Michigan) і лінгвіст Сяргей Шупа (Прага).

Публічная прэзентацыя альбома адбудзецца 13 чэрвеня ў Вільні ў рамках гарадскога фестывалю «Ноч культуры» з удзелам артыстаў з кампiляцыi.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць