Спорт22

«Барселону» вінавацяць у буйным хабары і могуць нават выкінуць з Ла Лігі

Славуты каталонскі футбольны клуб «Барселона» патрапіў у буйны карупцыйны скандал: выданні Cadena SER і AS паведамілі, што клуб у 2016-2018 гадах выплачваў грошы фірме тагачаснага віцэ-прэзідэнта Тэхнічнага камітэта арбітраў Федэрацыі футбола Іспаніі Хасэ Марыі Энрыкесу Негрэйра. З гэтай нагоды ўжо ідзе судовае расследаванне, паведамляе «Трыбуна».

Фота: AP Photo/Alberto Saiz

Cadena SER і AS паведамілі, што Негрэйра атрымліваў сродкі ад «Барселоны» на працягу сама меней трох гадоў на рахункі кампаніі DASNIL 95 SL. Усяго ён атрымаў за 2016-2018 гады 1 392 680 еўра.

Сумневаў, што грошы павінен быў атрымаць менавіта Негрэйра, няма: ён адзіны ўладальнік кампаніі.

У інвойсах прычынай плацяжу былі пазначаныя «тэхнічныя кансультацыі». У справаздачы падатковага агенцтва, якое і пачало расследаванне, напісана: «Барселона» хацела пераканацца, што ў дачыненні да іх не будуць прынятыя ніякія супярэчлівыя рашэнні арбітраў».

Крыніцы, блізкія да тагачаснага кіраўніцтва клуба (яго ўзначальваў Жазэп Бартамеў), прызнаюць камерцыйныя адносіны, і што «праца» паміж структурамі сапраўды вялася.

Але гаворка ідзе не пра подкуп суддзяў — Негрэйра нібыта даваў гульцам кансультацыі па паводзінах на полі і пра тое, як можна ці нельга сябе паводзіць з тымі ці іншымі рэферы. 

«Барселона» ужо выпусціла заяву пра публічныя абвінавачванні, якая складаецца з пяці пунктаў:

«1. У мінулым «Барселона» купляла паслугі знешняга кансультанта, які даваў тэхнічнаму сакратарыяту клуба справаздачы ў відэафармаце маладых гульцоў з іншых клубаў у Іспаніі.

2. Дадаткова адносіны з пастаўшчыком паслуг пашыраліся да тэхнічных справаздач, якія тычацца прафесійнага судзейства, каб дапоўніць інфармацыю, запытаную трэнерскімі штабамі першай і другой каманд. Гэта звычайная практыка сярод прафесійных футбольных клубаў.

3. Такія паслугі цяпер з'яўляюцца часткай абавязкаў спецыяліста, які працуе ў дэпартаменце футбола.

4. «Барселона» шкадуе, што гэтая інфармацыя была выпушчаная менавіта ў момант, калі каманда набрала найлепшую форму ў сезоне.

5. «Барселона» прыме юрыдычныя меры ў дачыненні да тых, хто спрабуе разбурыць імідж клуба з магчымымі інсінуацыямі супраць станоўчай рэпутацыі клуба, што можа адбыцца з-за апублікавання такой інфармацыі».

Тэхнічны камітэт арбітраў на гэты момант адмежаваўся ад Негрэйра і заявіў, што будзе садзейнічаць расследаванню.

Пакуль інсайдаў адносна таго, якое спартыўнае пакаранне могуць даць камандзе няма. У дысцыплінарным рэгламенце Федэрацыі футбола Іспаніі, аднак,

ёсць пералік усіх магчымых наступстваў для «Барсы», калі яе прызнаюць вінаватай: ад публічнага асуджэння да паніжэння ў класе.

Чытайце таксама:

Самага паспяховага ў свеце футбаліста арыштавалі ў Барселоне

Каментары2

  • BLR
    16.02.2023
    Яшчэ адна бурбалка як і ў выпадку з МС. Пагамоняць пару дзен і на тым усе
  • Жвір
    16.02.2023
    Няхай бы і выкінулі з ла-лігі. Ага, плацілі за кансультацыі. :))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць