Супрацоўніку МТЗ далі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 30 сакавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Фіцава паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»), піша «Вясна».

Згодна з інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, хлопец быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.
Пасля вынясення прысуду палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Яўген Фіцаў працаваў аператарам станкоў на Мінскім трактарным заводзе.
Каментары