Грамадства

Дырэктара стаматалагічнай клінікі асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Валерыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, падчас якіх ён выходзіў на праезную частку і «выкарыстоўваў палотнішча бела-чырвона-белага колеру як пратэсны сімвал».

«На адным з фотаздымкаў Савіцкі выяўлены на фоне кардона з прадстаўнікоў сілавых ведамстваў паблізу будынка ГУМа і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь».

Мужчыну апазналі па фотаздымках з акцый, якія знайшлі ў яго мабільным тэлефоне. Ён раскаяўся ў здзейсненым.

Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам памерам у 7400 рублёў.

Валерый Савіцкі — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Дэнтынмед», лекар хірург-стаматолаг.

Затрымалі фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода. Яго вінавацяць у данатах пацярпелым ад гвалту

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць