Грамадства1010

Да пяці гадоў калоніі. За спробу эвакуацыі з Беларусі асудзілі былога мытніка, студэнта і нядаўнюю школьніцу

За гэтай спробай эвакуацыі сачылі спецслужбы. Тое, як нядаўняя выпускніца школы спрабавала перасекчы мяжу, здымалі адразу на некалькі камер з зямлі і паветра.

У Гродзенскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну, паведамляе «Вясна». Іх абвінавацілі ў «замаху на незаконнае перасячэнне мяжы», «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (пад гэтым мелі на ўвазе арганізацыю «Дапамога»), а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі. 

Першы раз тады яшчэ 18-гадовую Аніту Бакуновіч затрымалі 23 лютага 2022 года. Праз чатыры месяцы дзяўчыну асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі з-пад варты.

Другі раз Аніту затрымалі 21 верасня 2022 года на Гродзеншчыне пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы 19-гадовай палітзняволенай нелегальна перасекчы мяжу. Дзеянні дзяўчыны здымала адразу некалькі камер — з зямлі і паветра.

Аніту Бакуновіч асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на незаконнае перасячэнне мяжы).

Былога мытніка і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года. У фільме АНТ Мікалая Куляшова называлі «правадыром» для палітвязняў пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Таксама гаворыцца, што ён супрацоўнічаў з некамерцыйнай арганізацыяй «Дапамога», якая дзейнічае ў Літве і дапамагае палітычным уцекачам. «Дапамога» была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» па рашэнні КДБ 12 кастрычніка 2022 года. 

Мікалая судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейснены арганізаванай групай), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 (замах на падробку і выраб або збыт падробленых дакументаў). 

За «замах на незаконнае перасячэнне мяжы» паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 і «ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» паводле ч. 1 арт. 435 КК асудзілі 21-гадовага Ягора Курзіна. У прапагандысцкім фільме АНТ Курзін кажа, што год вучыўся ў БДУІР і быў адлічаны за непаспяховасць. У сюжэце АНТ гаворыцца, што ён нібыта, каб не ісці ў войска, выдумаў гісторыю пра палітычны пераслед. У сюжэце гаворыцца, што Курзін звярнуўся ў «Дапамогу». 

Па дзяржканалах паказалі, як палітзняволеная спрабавала перайсці мяжу з Літвой

«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы

Былога мытніка вінавацяць у тым, што дапамагаў беларусам бегчы праз мяжу

Каментары10

  • Вольга
    09.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Krokus
    10.04.2023
    O, вось што азначае failed state and failed nation
  • Смотрящий
    10.04.2023
    Когда эта мразь со своими прихвоснями вскроется

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць