Свет22

Аўстрыйскаму сябру Лукашэнкі пагражае 10 гадоў турмы

Як падаюць аўстрыйскія мэдыі, экс‑кіраўнік аўстрыйскага НАК і колішні шэф Casinos Austria Леа Вальнэр быў выкліканы на чарговы допыт у пракуратуру.

Калі яго фінансавыя махінацыі ўдасца давесьці, яму могуць пагражаць 10 гадоў зьняволеньня. Акрамя датычнасьці да стварэньня сакрэтнага рахунку Алімпійскага нацыянальнага камітэту Аўстрыі, зь якога ў 2002 годзе аплачваліся тырольскія вакацыі беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і ягонай сьвіты, Леа Вальнэру інкрымінуюцца і іншыя незаконныя грашовыя апэрацыі.

Сярод іх — абвяшчэньне банкрутам аб’яднаньня па падтрымцы Алімпійскіх гульняў — 2014. Як вядома, Зальцбург падаваў адпаведную заяўку на правядзеньне зімовай Алімпіяды, аднак у выніку перамог расейскі горад Сочы. Як сьведчыць аўстрыйскі журналіст і спартовы экспэрт Эрвін Рот, менавіта Вальнэр як функцыянэр НАК аддаў загад распусьціць аб’яднаньне ў выніку яго банкруцтва. Рахункі на вялікія сумы (сотні тысяч эўра) дагэтуль застаюцца неаплачанымі. Паводле Рота, Вальнэр, хутчэй за ўсё, наўмысна занізіў памеры актываў аб’яднаньня па садзейнічаньню Алімпіядзе.

Аўстрыйскія назіральнікі мяркуюць, што скандал вакол «чорнай касы» НАК набірае абароты.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць