Меркаванні1010

Стоўн у габрэйскі гарод

Скандальнае інтэрв’ю амерыканскага рэжысёра і яго наступствы.

Рэжысёр Олівер Стоўн даў скандальнае інтэрв’ю, дзе заявіў, што габрэі кантралююць амерыканскія СМІ, рускія пацярпелі мацней за габрэяў, а Гітлер быў пачварай, але не Франкенштэйнам.

Рэжысёр Олівер Стоўн у інтэрв'ю ангельскай газеце Sunday Times, якое ён даў у якасці рэкламы свайго фільма «На поўдзень ад мяжы», некалькі адхіліўся ад тэмы паўднёваамерыканскай палітыкі, пра якую расказвае стужка, і звярнуўся да нядаўняй гісторыі. Для пачатку ён заявіў, што «Гітлер забіў рускіх нашмат больш, чым габрэяў, – 25-30 мільёнаў чалавек». Але гэта рэжысёру падалося недастатковsv, ён пераключыўся ў рэжым прыкладной канспіралогіі і сказаў, што «габрэйскія перавага ў СМІ ЗША прывяла да таго, што Халакост атрымаў большую ўвагу, чым тыя мільёны смерцяў, якія былі ў Расіі ў Другой сусветнай вайне».

І пашырыў ўплыў габрэяў на ўсю палітыку Злучаных Штатаў:
«Гэта асноўнае лобі ў ЗША. Яны працаўнікі, яны адказваюць на кожны каментар... Ізраіль зняславіў амерыканскую замежную палітыку на доўгія гады».

Такія сцверджанні запатрабавалі адэкватнага адказу, і ён неадкладна з’явіўся.

Ужо ў панядзелак на Стоўна населі асноўныя габрэйскія арганізацыі накшталт Амерыканскага габрэйскага камітэта, якія не прамінулі таго каб параўнаць рэжысёра з яшчэ адным enfant terrible Галівуда. «Яго словы нічым не адрозніваюцца ад п'яных, напышлівых антысеміцкіх прамоваў яго сябрука Мэла Гібсана", - гаворыцца ў заяве Камітэта. З гэтай нагоды адпісаліся практычна ўсе вышэйзгаданыя СМІ ЗША разам з прымкнулых да іх найбуйнейшымі англійскімі і ізраільскімі выданнямі - ад The New York Times да Jerusalem Post і Jewish Chronicle.

Кожны артыкул цытаваў інтэрв'ю і тлумачыў, чаму Стоўн не мае рацыі ў сваіх выдумках.

На фоне даволі ўзважаных каментарыяў сустракаліся і такія, як, напрыклад, у Philadelphia Daily News, дзе адкрытым тэкстам гаварылася, што рускіх забіваць было можна, бо вайна, а вось габрэям Гітлер вайны не аб'яўляў, і таму забіваць іх было нельга. Зрэшты, падобныя думкі, на шчасце, трапляліся ў друку вельмі і вельмі рэдка. Супраць выказванняў Стоўна выступіў і ізраільскі міністр па справах дыяспар Юлій Эдэльштейн: «Сваё невуцтва ён (Стоўн) даказвае сваімі каментарамі, а яго дэманізацыя габрэйскага народа цалкам падыходзіць на ролю сіквэла да «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў».

Буча паднялася вялікая, і Стоўн вымушаны быў апраўдацца.

«Відавочна, што габрэі не кантралююць СМІ ці нейкую іншую індустрыю», - прызнаў ён. І панаракаў, што выкарыстаў няправільную аналогію, каб згадаць пра шматлікія ахвяры нацыстаў.

З галівудскім знакамітасцямі ніколі дакладна не вядома, калі яны кажуць тое, што думаюць, а калі думаюць, што кажуць. З вышэйзгаданым Мэлам Гібсанам і яго шматлікімі рэплікамі з нагоды тых жа габрэяў сітуацыя развівалася па адным і тым жа сцэнары: Гібсан рабіў рэзкую заяву, затым ўздымалася хваля народнага гневу, Гібсан выбачаўся, і ўсе зноў ішлі займацца сваімі справамі. Фактычна рэжысёр «Адважнага сэрца» і «Пакутаў Хрыстовых», вядомы таксама як добры актор, стаў звыклым злом: усе ведалі, што ад яго можна чакаць чаго заўгодна, а нядаўні скандал з Аксанай Грыгор'евай толькі пацвердзіў падазрэнні тых, хто да гэтага часу не верыў ў магчымасці «шалёнага Макса».

З Оліверам Стоўнам складаней: слава скандаліста за ім яшчэ не замацавалася.

Зразумела, быў у яго біяграфіі антываенны фільм «Узвод», антыфінансавы «Уол-стрыт». Было і выступленне ў падтрымку іранскага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, калі Стоўн раскрытыкаваў палітыку ЗША ў дачыненні да Ірану, праўда, асцярожна заклікаўшы спачатку вывучыць усе факты, перш чым рабіць высновы аб гэтай краіне. Выклікалі некаторы сумнеў і яго кантакты з кубінскім лідэрам Фідэлем Кастрам, трохдзённае інтэрв'ю з якім вылілася ў дакументальны фільм «Камандантэ». А той фільм, з рэкламы якога ўсё і пачалося, наогул прысвечаны Паўднёвай Амерыцы і прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу, які перыядычна абвяшчае ЗША «імперыяй зла».

Але падобныя думкі, што падрываюць асновы, Олівер Стоўн выказвае ўпершыню.

Ён, вядома, не чужы канспіралогіі: у фільме пра Джона Кэнэдзі ён прадставіў уласную версію забойства ў Даласе, ды і цяпер займаецца нечым падобным - рыхтуе здымкі «Таемнай гісторыі Амерыкі», у якой у дзесяці серыях раскажа сваё бачанне такіх персон, як Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джозэф Макарці і інш. Прычым іх гісторыі будуць расказаныя, як выказаўся сам рэжысёр, «у кантэксце».

А кантэкст будзе прыкладна наступным:

«Гітлер быў нібы пачвара Франкенштэйна, але ж быў і доктар Франкенштэйн – нямецкія прамыслоўцы, амерыканцы і брытанцы. У яго была вялікая падтрымка».
Гэта Стоўн сказаў у канцы таго ж інтэрв'ю Sunday Times, расказваючы пра новы праект. Праўда, ён практычна даслоўна паўтарыў свае словы, сказаныя ў студзені, але тады на іх мала хто звярнуў увагу. Цяпер яго пакрытыкавалі і за іх, але менш актыўна, чым за сцверджанне пра наяўнасць габрэйскага лобі ў амерыканскіх СМІ.

Мабыць, сакрэтная гісторыя - рэч не такая цікавая, як тэорыя сусветнай змовы, хоць, мяркуючы па ўсім, сам рэжысёр ставіцца да яе большым трымценнем і гатовы рэкламаваць любымі сродкамі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць