Актывіста «Маладога фронту» Станіслава Рамановіча прызвалі ў войска. Служыць ён будзе пад Менскам у войсках спэцыяльнага прызначэньня.
Увесну Станіслава Рамановіча адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Ён сьцьвярджае, што з палітычных матываў, бо займаўся грамадзкай дзейнасьцю й гэтага не хаваў.
Напярэдадні зімовай сэсіі да яго прыходзілі прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і настойвалі, каб той хлопец супрацоўнічаў зь імі. Рамановіч адмовіўся. Неўзабаве яго адлічылі з унівэрсытэту.
У рэктараце сьцьвярджаюць, што прычына адлічэньня — кепская вучоба. Ва ўнівэрсытэце прызнаюць факт гутаркі з хлопцам супрацоўнікаў КДБ.
Пасьля адлічэньня з унівэрсытэту Станіслаў Рамановіч страціў адтэрміноўку ад службы.
-
Польскія памежнікі абверглі інфармацыю пра тое, што на КПП «Тарэспаль» не прымаюць аўтобусы з Беларусі
-
«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў
-
Вільня: Беларускія памежнікі маглі парушыць мяжу, зайшоўшы на тэрыторыю Літвы
Каментары