Ад рэдакцыі4646

Склад боепрыпасаў, паказаны па БТ, — вялікая ліпа?

Журналісты «Нашай Нівы» знайшлі гараж, паказаны ў фільме «Плошча. Железом по стеклу».

Беларускае тэлебачанне даўно вядомае сваімі містыфікацыямі.
Асабліва рэжысёры і аператары БТ шчыруюць у перыяды палітычных кампаній у краіне, калі трэба чарговы раз запэўніць беларусаў у нядобрых намерах апазіцыі і паказаць, што толькі дзякуючы моцнай ўладзе Лукашэнкі сінявокая рэспубліка можа ахоўваць сон сваіх грамадзян.

Прэзідэнцкая кампанія 2010 году не стала выключэннем. З той розніцай, што шчыраваць рэжысёры БТ пачалі ўжо пасля выбараў, стараючыся апраўдаць жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі.

9 студзеня, у нядзельны прайм-тайм, Першы нацыянальны тэлеканал паказаў чарговы шэдэўр — фільм «Плошча. Железом по стеклу». У ім расказвалася, што альтэрнатыўныя Лукашэнку кандыдаты насамрэч не збіраліся перамагаць у выбарах. Паводле рэжысёраў БТ, мэта ў апазіцыі была адна — заклікаць людзей на Плошчу для ўдзелу ў беспарадках. У арганізацыі гэтых беспарадкаў, акрамя апазіцыі, беларускія тэлевізіёншчыкі вінавацілі і замежныя сілы.

Адным з найбольш вострых эпізодаў фільма БТ стала выкрыццё каналу пастаўкі зброі і боепрыпасаў у Менск з Расіі. Па сюжэце фільма, беларускія спецслужбы спыняюць на мяжы групу расійскіх грамадзян, якія вязуць у Менск гранаты і трацілавыя шашкі. Пасля гэтага ланцужок выводзіць супрацоўнікаў КДБ на склад з боепрыпасамі ў менскай Малінаўцы.

Ролю склада выконвае звычайны гараж, у якім людзі ў пагонах знаходзяць скрыні з патронамі, трацілавымі шашкамі, некалькі аўтаматаў АКСУ і нават гранатамёт. Выпадак для Беларусі проста ўнікальны.

Ніколі беларуская апазіцыя не бралася за зброю. Гэта яе лідары знікалі без вестак, другіх збівалі да паўсмерці.

Пасля выхаду фільма «Плошча. Железом по стеклу» з рэдакцыяй «Нашай Нівы» звязаўся чалавек, які пазнаў на кадрах БТ свой гаражны кааператыў. Аказалася, што «склад з боепрыпасамі» знаходзіўся праз некалькі гаражоў ад гаража чытача газеты.

«Гляджу я гэтае кіно, і тут раптам бац — нешта знаёмае», — расказаў нам Уладзімір.

Гараж-склад насамрэч размешчаны ў Малінаўцы, на вуліцы Слабадской. З выгляду звычайны гараж, якіх паміж вуліцай і МКАД даволі шмат. «Я чаму вам вырашыў паведаміць. Тут шмат нестыковак. У фільме гаварылася, што гараж некалькі месяцаў арандаваўся і не выкарыстоўваўся па прызначэнні, а гэта няпраўда. Я тут часта бачу маладую жанчыну. Яна свой аўтамабіль там ставіць. Снег і цяпер расчышчаны, бачыце?

Ну і што яшчэ мяне здзівіла — дык гэта навясны замок, які ў фільме так прыгожа кусачкамі перакусваюць. У нас тут ніколі такіх замкоў не было. Усе унутранымі карыстаюцца»,
 — распавёў Уладзімір карэспандэнту «НН» непасрэдна ля «склада».

З замком асобная гісторыя. На кадрах з фільму БТ выразна бачна, што яго там спачатку няма (фота нумар 3 на слайдшоў «НН», трэці гараж ад боку МКАД), а потым яго пачынаюць зразаць (фота 5 у слайдшоў).

Увогуле пытанняў узнікае шмат. Суразмоўца «Нашай Нівы» шмат гадоў жыве ў гэтым раёне і столькі ж валодае гаражом. Чамусьці, пасля выкрыцця цэлага складу боепрыпасаў, супрацоўнікі спецслужб не толькі не распыталі ўладальнікаў суседніх гаражоў, але нават не апячаталі гараж, дзе былі знойдзеныя аўтаматы, патроны, выбухоўка і гранатамёт.

«Ніхто да мяне не прыходзіў, ні аб чым не распытваў. Як так можа быць?», — здзіўляецца Уладзімір.

Тое самае здзіўленне і ў адміністрацыі гаражнага кааператыва. У тэлефоннай размове карэспандэнту «НН» сказалі, што не разумеюць аб чым гаворка, а фільму БТ нават не глядзелі.

Гісторыя з гаражом ў Малінаўцы, поўным зброі, насамрэч дзіўная. Асабліва калі ўлічыць, што таямнічыя расійскія кур’еры, затрыманыя на мяжы з Беларуссю яшчэ 15 снежня мінулага году, чамусьці не аб’явіліся ні ў Амерыканцы, ні ў Валадарцы.

«У суседнім з маім пад’ездзе нехта з бэтэшнікаў жыве. Я часам бачу, як службовы аўтамабіль з лагатыпам тэлекампаніі заязджае за некім. Магчыма, тут і крыецца разгадка таямнічага «складу з боепрыпасамі?», — распавёў «НН» Уладзімір.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць