Меркаванні1919

Лукашэнкаўцы аднавілі гандаль паветрам

Незалежнаму грамадству ўнутры Беларусі, а паралельна з ім Захаду варта праявіць цярплівасць.

Правал ранейшай эканамічнай палітыкі змушае лукашэнкаўцаў шукаць грошы за мяжой.
Ад 2006-га тое паўтараецца з года ў год. Для іх гэта пытанне калі не жыцця і смерці, то стабільнасці і камфорту. Без крэдыту МВФ прапагандыстам, у тым ліку і галоўнаму, прыйдзецца напружваць галасавыя звязкі, а новыя дамы на вуліцы Брыльянтавай будуць у меншым метражы.

У перыяд мінулай лібералізацыі лукашэнкаўцы прадалі паветра
 — «грамадска-кансультатыўную раду» пры поўным важнасці Макею і іншую такую лабуду.

Зараз незалежнаму грамадству ўнутры Беларусі, а паралельна з ім Захаду варта праявіць цярплівасць.

Улады зноў звярнуліся да МВФ.

Лукашэнка намякнуў на магчымасць вызвалення палітвязняў — у абразлівай форме. А не — вызваляйце з павагай, у тым ліку і Аўтуховіча,
калі хочаце рэакцыі.

Мясніковіча паслалі да Багданкевіча з ні да чога не абавязваючай размовай. А не — няхай сыдуць такія, як Ткачоў,
калі хочаце мяняць нешта ўсур’ёз.

Перамовы з МВФ будуць ісці сваім ходам. Яны датычаць уратавання плацежаздольнасці Беларусі і беларускіх банкаў у прыватнасці: сапраўдныя цяжкасці пачнуцца ў другой палове 2012 года, калі краіна павінна пачаць сплачваць або рэструктураваць асноўную масу фінансавых абавязацельстваў 2006–2008 гадоў. Гэта значыць, што краіна стаіць перад перспектывай доўгага перыяду эканоміі. Напэўна, перамовы з МВФ могуць скончыцца поспехам, у выпадку калі будуць знятыя ўмовы sine qua non, сфармуляваныя ЕС і ЗША для таго каб яны маглі такі крэдыт палітычна падтрымаць.

Няма сэнсу весці размовы пра вызваленне палітвязняў. Людзі не павінны сядзець за палітыку, і кропка. Няма ніякага сэнсу весці размовы пра свабодную рэгістрацыю СМІ і іх свабодны распаўсюд — гэта нормы нацыянальнага права, якія проста павінны выконвацца.

У палітычнай сферы няма ніякіх падставаў спыняць тактыку ігнаравання.

Насамрэч, лукашэнкаўцам пакуль не патрабуецца супрацоўніцтва. Ані з уласным грамадствам, ані з Захадам.

Ад грамадства ім трэба дысцыпліна, ад Захаду — крэдыты ў абмен на мір. And nothing else matters.
Нават інвестыцый ці свабоднага бізнэсу ім не трэба — іначай бы яны змянілі палітычную сістэму краіны на такую, якая б забяспечвала гарантыі замежным інвестарам і свабоднага бізнэсу. Чаму нават у перыяд лібералізацыі 2007–2010 гадоў 80% замежных інвестыцый прыходзіла у краіну з Расіі або з расійскага капіталу ў афшорах? Таму што пры сённяшняй сістэме гарантыі мае толькі той, хто можа, у крайнім выпадку, і газ перакрыць.

Няма практычнага сэнсу бегаць з прапановамі дыялогу вакол прэзідэнцкага палаца, пакуль там няма суб’ектаў для дыялогу. Калі такія суб’екты з’явяцца, калі ў іх будзе жаданне мяняць сістэму, тады дыялог распачнецца сам сабой. Пакуль жа варта займацца больш практычна карыснымі справамі.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам18

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна3

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

Украіна ў межах абмену з Расіяй перадала яшчэ аднаго палоннага беларуса. Раней пра яго палон не паведамлялася5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам18

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць