Афіша1212

Палітычны партрэт Лукашэнкі будзе прэзентаваны сёння ў Гродне

Чацвер, 21 ліпеня.

Сваю кнігу «Александр Лукашенко. Политический портрет» прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч. На сустрэчу з ім у дыскусійным клубе «Гарадзенскі калегіум» запрашаем у чацвер, 21 ліпеня, у Гродне, па адрасе: Будзёнага 48а (заля ва ўнутраным дворыку). Пачатак, а 18.45

Аляксандр Лукашэнка трымае ўладу ў Беларусі ўжо 17 год. У самым цэнтры Еўропы, на мяжы тысячагоддзяў. Гэта унікальны досвед, і падобны феномен патрабуе тлумачэння. Як гэта ў яго атрымалася? Чаму беларуская сацыяльная мадэль трымаецца столькі гадоў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні маюць не толькі спазнаваўчае, але і практычнае, палітычнае значэнне. Часта мы звяртаем увагу толькі на знешнія праявы дзейнасці Лукашэнкі і таму не разумеем, чаму ўсё гэта расцягнулася на 17 год.

На 720 старонках кнігі Валер Карбалевіч аналізуе феномен 17-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар падрабязна апісвае біяграфію АГЛ, яго шлях да ўлады, працэс фармавання сённяшняй сацыяльнай мадэлі. Дае ацэнку рысам асобы Лукашэнкі, яго светапогляду, палітычным перакананням і ўяўленням пра свет. Асобныя раздзелы прысвечаныя асаблівасцям створанага ў краіне аўтарытарнага рэжыма, эканамічнай палітыцы, міжнароднаму курсу, дачыненням з Расіяй.

І паколькі Аляксандр Лукашэнка не збіраецца сыходзіць, гэта кніга не толькі пра мінулае, але і пра нашую будучыню.

Усе ахвотныя змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.

***

Пачатак: 18.45. чацвер, 21 ліпеня, Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Уваход вольны

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць