Грамадства11

Холад да канца наступнага тыдня

У Беларусь прыйшоў ураган «Афелія».

У Беларусі з 8 кастрычніка ўстановіцца халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай на 2–4 градусы ніжэй за кліматычную норму.

Вялікі і глыбокі цыклон, былы ўраган «Афелія», выйшаў на Скандынаўскі паўвостраў. Халодны атмасферны фронт гэтага цыклону напярэдадні прайшоў ліўневымі дажджамі на Брытанскіх астравах і Скандынавіі. Сёння фронт падышоў да нашых паўночна-заходніх граніц. У бліжэйшыя суткі ён актывізуецца і пачне заліваць дажджамі некаторыя раёны Беларусі. У прыватнасці, ноччу па Брэсцкай вобласці, а раніцай і днём па Мінскай і Віцебскай абласцях чакаюцца моцныя ліўні. Удзень месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі прагрымяць навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў, ад 5 да 10 метраў за секунду. У дзённы час парывы ўзмоцняцца да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе плю 6–13 градусаў цяпла, удзень па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 14–19 градусаў.

Паводле прагнозаў, 9 кастрычніка франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю рэспублікі, і паўсюдна ўстановіцца халоднае надвор’е. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1–7 градусаў, а на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да нуля — 3 градусаў. Удзень прагназуецца 7–13 градусаў цяпла.

Асабліва халоднай чакаецца ноч на панядзелак.

Сціхне вецер, зменшыцца колькасць воблачнасці. На большай частцы тэрыторыі краіны на глебе і месцамі ў паветры мінімальная тэмпература прагназуецца на ўзроўні нуль — мінус 4 градусы. Удзень па-ранейшаму будзе 7–13 градусаў цяпла.

Паводле ацэнкі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, халоднае надвор’е ў Беларусі захаваецца да канца наступнага тыдня.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць