Аўто

Мінск: хто самавольна ўсталяваў «спячыя паліцэйскія»?

Калісьці маленькая вулачка Корш-Сабліна была ўскраінай Мінска.

Тут да гэтага часу захавалася прыватная забудова. Паступова яе абступілі шматпавярховыя дамы, горад змяніўся, змянілася і гэтая вуліца. Тут часцей пачалі ездзіць аўтамабілі, а аднойчы з’явіліся «спячыя паліцэйскія», але без спецыяльнай разметкі, знакаў. Чытач Onliner.by Аляксей спытаў: хіба гэтыя канструкцыі ўсталяваныя законна?

— Даю 9 супраць 1, што гэтыя «спячыя паліцэйскія» ўсталяваныя самавольна, не па стандартах: яны ідуць амаль прамым вуглом, няправільна пафарбаваныя і г.д., — напісаў ён. — Не маглі б пацікавіцца гэтым пытаннем? Там побач будоўля, гэта быў адзіны нармальны праезд.

У ДАІ Савецкага раёна сказалі, што ўжо ў курсе сітуацыі. Туды паступіла скарга ад уважлівых аўтамабілістаў. Інспектары пацвердзілі здагадку Аляксея: дазволу на ўстаноўку «спячых паліцэйскіх» на гэтай вуліцы ніхто не даваў.

У Мінскай ДАІ зверылі планы па ўсталяванні «паліцэйскіх», але вул. Корш-Сабліна там таксама няма. Цяпер, паводле словаў інспектараў, мусіць быць выдадзенае прадпісанне на ліквідацыю незаконных канструкцый.

Разам з тым гэты факт сведчыць пра неадназначнае стаўленне гараджан да такіх прымусовых мераў па супакаенні руху. Кіроўцы катэгарычна супраць, іх пярэчанні гучаць гучна і пераканаўча, аднак, атрымліваецца, нехта выступае і за іх устаноўку. Жыхары дамоў па вул. Корш-Саблін успрымаюць гэтую вулачку як сваю. Яны тут жывуць і хочуць захаваць спакой. Напэўна, іх можна зразумець. Але ўсё гэта павінна быць зроблена паводле закону.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

Пуцін упершыню пракаментаваў падрыў моста, які абрынуўся на цягнік у Бранскай вобласці7

СБУ апублікавала новыя кадры з дронаў, што білі па аэрадромах Расіі. Усё ж А-50 пашкоджаныя таксама2

Беларуска паказала, што змагла набыць у «Еўраопце» за 50 рублёў6

Памерла Аляксандра Чарняўская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў1

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць