Здарэнні11

У Мінску ахвярамі злачынцаў усё часцей становяцца кур'еры інтэрнэт-магазінаў

Так, у пачатку чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне ад кур’ера арганізацыі анлайн-гандлю, якая ажыццяўляе продаж камп’ютарнай тэхнікі і абсталявання. 25-гадовы супрацоўнік інтэрнэт-магазіна вечарам адправіўся да аднаго з дамоў па праспекце Пераможцаў, дзе, згодна з указаннем аператара, яго павінна была чакаць дзяўчына, якая заказала дарагі ноўтбук DELL (прыкладны кошт звыш 16 мільёнаў рублёў).

Аднак па названым адрасе заказчыцы не аказалася, затое замест яе на лесвічнай пляцоўцы кур’ера чакаў невядомы мужчына ў масцы з проразямі для вачэй. Як толькі работнік службы дастаўкі выйшаў з ліфта, незнаёмы распыліў яму ў твар змесціва газавага балончыка, пасля чаго нейтралізаваў ударам у жывот і збег разам з прызначаным да продажы ноўтбукам.

Па гэтым факце Цэнтральным (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой). Аператыўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама праводзяць комплекс спецмерапрыемстваў па ўстанаўленні асобы нападаўшага.

«Гэта не першае такое злачынства. Асноўная праблема кур’ераў і кіраўнікоў арганізацый анлайн-гандлю — жаданне зэканоміць, — расказвае начальнік аддзела па раскрыцці маёмасных злачынстваў упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Мікуліч. — Прычым не важна — будзе гэта зэканомлены час, грошы або людскі рэсурс. Таму работнікі службы дастаўкі ў пераважнай большасці выпадкаў накіроўваюцца да заказчыка ў адзіночку, хаця нярэдка вязуць вельмі дарагую апаратуру і не ведаюць, хто і што іх чакае па названым патэнцыяльным пакупніком адрасе.

Мала таго, ёсць маса прыкладаў, калі разам з таварам кур’еры маюць пры сабе і вялікія грашовыя сумы, атрыманыя ад папярэдніх кліентаў. У выніку і работнікі інтэрнэт-магазінаў, і іх начальнікі свядома рызыкуюць стаць ахвярай рабаўніка або махляра.
Пры гэтым дастаткова накіраваць да пакупніка не аднаго, а двух чалавек, і шансы трапіць у рукі злачынцаў зніжаюцца ў разы. Бо нават пры наяўнасці саўдзельніка даволі складана паспяхова рэалізаваць напад, калі прадаўца падстрахоўвае напарнік».

Міліцыя нагадвае кіраўніцтву інтэрнэт-магазінаў і самім кур’ерам два асноўныя моманты па арганізацыі бяспекі пры сустрэчы з меркаванымі кліентамі. Па-першае, прызначаць сустрэчы ў людных месцах, калі гэта адбываецца на вуліцы. Па-другое, заўсёды пры атрыманні заказу патрабаваць ад кліента нумар яго гарадскога тэлефона, каб пры ўзнікненні сумненняў можна было патэлефанаваць і праверыць: ці сапраўды кліент тэлефануе з кватэры, ды і ці кліент гэта наогул.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка31

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць