Меркаванні8888

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м

«Чалавек ні храна не зразумеў, што адбывалася. З якога перапуду ён вырашыў, што ён зараз мае права, не зрабіўшы працу над сваімі ўласнымі памылкамі, вучыць іншых?»

Уладзімір Мацкевіч

Больш за паўсотні беларусаў узялі ўдзел у пяцідзённай арганізацыйна-дзейнай гульні, арганізатарам якой выступіў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Некаторыя з удзельнікаў з захапленнем выказаліся аб мерапрыемстве. Гучалі словы «космас», «штосьці неймавернае», «адкрывае розум».

Журналіст Дзмітрый Гурневіч у праграме «ПіК Свабоды» папрасіў аналітыка Сяргея Чалага выказаць сваё меркаванне адносна «гульні Мацкевіча».

«Гэта метадалагічная секта»

Па словах Чалага, ён бы ніколі не стаў у такім удзельнічаць, а сваё меркаванне адносна «метадалагічнага гуртка» Мацкевіча ён даўно склаў.

«Гэта менавіта секта метадалагічная, яна мае ўсе абсалютна прыкметы секты. (…) Яна калісьці была даволі вялікай, я асабіста ведаў многіх людзей, якія проста з яе паціху выйшлі і пачалі жыць сваім уласным інтэлектуальным жыццём. І засталося там прыкладна два з паловай чалавекі. (…) Гэта паступова сышло на нішто, а цяпер вось ён апынуўся тут. Я так разумею, відаць, чалавек нічога іншага не ўмее і давай прадаваць усё тое ж старое і непрацоўнае на новы лад», — даводзіць аналітык.

Аналітык нагадвае, што вытокі падобных «гульняў» ляжаць у маскоўскім метадалагічным гуртку Георгія Шчадравіцкага. Гэта быў «прадукт мыслення савецкіх інтэлігентаў», якія, па словах аналітыка, «добра ў навуцы і ў перадавым краі ні філасофіі, ні (…) ў прыродазнаўчых навуках не разбіраліся».

«Ідэя заключалася ў тым, каб стварыць з дапамогай гэтых таемных ведаў нейкі ордэн, секту (…) людзей, якія валодаюць гэтымі ведамі, каб яны паступова пранікалі, запаўняючы сабой розныя структуры і дзяржкіравання, і прыватных карпарацый, і гэтак далей. І тым самым паступова пераўтвараючы краіну», — тлумачыць Чалы.

Паводле яго слоў, метадолагі бачаць сябе «прагрэсарамі» (тэрмін Стругацкіх), якія павінны кіраваць «недаразвітымі цывілізацыямі». Пры гэтым яны не прэтэндуюць на публічную ўладу, а жадаюць быць «актарамі» — тымі, хто раіць і маніпулюе за кулісамі.

«Такая вось ідэя, яна ў тым ліку для КДБ проста і распрацоўвалася, што, маўляў, насамрэч не важна, хто будзе палітыкамі, вы ўсё роўна будзеце ўсім кіраваць», — даводзіць Чалы.

Па словах аналітыка, удзельнікі падобных гульняў трапляюць у пастку «сузалежнасці». Галоўным інструментам ён называе інтэлектуальны ціск і выкарыстанне выдуманай тэрміналогіі, якая стварае ілюзію элітарнасці.

«Уладкавана яно выключна як звычайная таталітарная секта. Інтэлектуальны гвалт правадыра. (…) Ёсць проста спецыфічны псіхатып людзей, якія трапляюць у гэтыя секты. А там самае важнае — гэта адносіны сузалежнасці. То-бок табе прадаецца ілюзія (…) таго, што ёсць веды для ўтаямнічаных, і калі ты да іх наблізішся, ты аўтаматычна будзеш круцейшым, лепшым, глыбей разумець», — кажа аналітык.

Ён заўважае, што калі ўдзельнікаў «гульні Мацкевіча» просяць канкрэтызаваць, што менавіта яны даведаліся, тыя не могуць выдаць нічога змястоўнага.

Сяргей Чалы Сергей Чалый
Сяргей Чалы. Скрын відэа: svaboda-premium / YouTube

«Мацкевіч — самазванец»

Сам Уладзімір Мацкевіч лічыць мерапрыемства паспяховым. Паводле яго слоў, гульня выканала ролю фасілітатара, падштурхнуўшы людзей, якія раней не камунікавалі, да сумеснай працы. Філосаф сцвярджае, што пасля гульні ўжо сфармаваліся як мінімум тры новыя групы, якія будуць рэалізоўваць сумесныя стартапы.

Сяргей Чалы, аднак, настроены скептычна. Ён звяртае ўвагу на тое, што першапачаткова ў якасці выніку абяцалася распрацоўка «стратэгіі трансфармацыі Беларусі». І гэта адпавядае ідэалогіі ўдзельнікаў падобных «сектаў» — «мы зробім нешта такое, што паставіць нас аўтаматычна вышэй за ўсіх і ўсе павінны нас слухацца».

Паводле Чалага, Мацкевіч існуе ў двух модусах: альбо прыпісвае сабе стварэнне ўсіх паспяховых працэсаў, альбо стаіць у позе «прарока», якога ніхто не слухае.

«Але праблема заключаецца ў тым — і гэта вось для мяне насамрэч самае важнае, што я б хацеў сказаць. Я здзіўлены, чаму людзі наогул яго слухаюць, таму што Мацкевіч (…) ні філосафам, ні методалагам не ёсць», — даводзіць Чалы і сцвярджае:

«Гэтыя самыя шчадравіцяне, яны ж як любая секта, вельмі старанна вядуць рэестр, хто тыпу з’яўляецца «аўтарызаваным метадолагам». Тыпу, хто сапраўды лекцыі Шчадравіцкіх наведваў, хто там сертыфікат атрымліваў. Там няма ніякага Мацкевіча ў гэтым спісе. То-бок ён яшчэ і самазванец у гэтым пытанні».

Працягваючы крытыку Мацкевіча, Чалы нагадвае, што ў 2020 годзе філосаф паказаў «сваю поўную прафнепрыдатнасць». У разгар перадвыбарчай кампаніі, калі «і Бабарыка ўжо быў, і Ціханоўскі ўжо быў, і Цапкала. Ужо былі велізарныя чэргі людзей, якія стаялі ў чарзе запісвацца ў ініцыятыўныя групы ці ставілі подпісы за вылучэнне», Мацкевіч «да апошняга выступаў за байкот, таму што яму месца не знайшлося».

«Трэба было ўстаць убаку і ў позе прарока казаць: «Чаму мяне ніхто не слухае?». І толькі калі чалавек рызыкаваў апынуцца поўным (…) маргінэзам, ён неахвотна сказаў: «Ну добра, чорт з вамі».

То-бок чалавек ні храна не зразумеў у тым, што ў гэтых падзеях адбывалася. З якога перапуду ён вырашыў, што ён зараз мае права, не зрабіўшы працу над сваімі ўласнымі памылкамі, вучыць іншых? Вось і ўсё. Ну я проста адмаўляю яму ў гэтым праве», — востра каментуе Чалы.

Якія вынікі гульні?

Уладзімір Мацкевіч заяўляе, што вынікам гульні стала «паўстанне ядра людзей», якія будуць рэалізоўваць напрацаванае. Чалы ж бачыць у гэтым толькі банальную сацыялізацыю.

«Вынік дастаткова трывіяльны. Мы з табой яго самі выдатна ведаем у тым сэнсе, што ёсць такі беларускі феномен: людзі ў вочы значна больш ветлівыя, чым за вочы. (…)

Людзі, якія сраліся паміж сабой, не назіраючы адзін аднаго, апынуліся ў адным месцы, і раптам высветлілася, што яны пачалі размаўляць паміж сабой неяк ветліва. І аказалася, што не такія ўжо ў іх там сур’ёзныя разыходжанні ці штосьці яшчэ, ці наадварот гэта проста ўключылася вось гэта вось беларускае, што ў вочы мы так не кажам, мы толькі за спінай адзін аднаго гаўном кідаемся.

Гэта банальны вынік, для гэтага не патрэбны ніякі дванаццацігадзінны інтэлектуальны гвалт, які з’яўляецца важнай часткай вучэння гэтай секты. (…)

Гэта можна было дакладна гэтак жа гэтых людзей сабраць на якую-небудзь асобную канферэнцыю і атрымаць той жа самы вынік за меншыя грошы без усялякай гэтай птушынай мовы», — лічыць эксперт.

Каментары88

  • Вынік ёсць!
    10.05.2026
    Дзядок перастаў быць анархістам! а ці быў ён ім?
  • Позірк з боку
    10.05.2026
    Чалы працуе ў стылі "не читал, но осуждаю" ("ніколі б у такім не ўдзельнічаў"). Кажа "мае ўсе прызнакі секты", але ж ніводнага з прызнакаў не прыводзіць - таму што не ведае, якія прызнакі сектаў, ці таму што іх там папросту няма? І цікава, якія памылкі сам Чалы зразумеў пасля 2020 і якія з іх зрабіў высновы... Пакуль што ад яго самога ў перадачах з яго ўдзелам нічога акрамя сталага "а я, а вось я, а я яшчэ тады казаў" не чутна...
  • Кон
    10.05.2026
    Чалый абсолютно прав. Для того, что ранее сравшимся меж собой людям перестать сраться, вовсе не обязательно тратить бабло гранта на сауну в Татрах. Других итогов игрушек Мацкевича не видать

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць