Свет99

Памёр расійскі журналіст Уладзімір Малчанаў

Ва ўзросце 75 гадоў ад анкалагічнай хваробы памёр расійскі журналіст і тэлевядучы Уладзімір Малчанаў. У свой час ён быў культавай постаццю савецкага і расійскага тэлебачання, стаў адным з сімвалаў эпохі гарбачоўскай Перабудовы.

Уладзімір Малчанаў

Уладзімір Малчанаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў сям'і творчай інтэлігенцыі. Ягоны бацька быў кампазітарам, а маці — актрысай. Скончыў філалагічны факультэт МДУ, па адукацыі — лінгвіст, спецыяліст па нідэрландскай мове. Дыпломная праца была прысвечаная галандскай літаратуры.

Пасля ўніверсітэта працаваў у агенцтве друку «Навіны», у тым ліку быў карэспандэнтам у Нідэрландах. Менавіта жыццё там, паводле слоў самога Малчанава, моцна паўплывала на яго светапогляд і дапамагло па-іншаму паглядзець на савецкую сістэму. У Нідэрландах ён вывучаў заходнюю журналістыку і працаваў перакладчыкам падчас афіцыйных візітаў савецкіх дэлегацый.

На тэлебачаннне ён прыйшоў у 1987 годзе і стаў адным з яго тагачасных зорак. Малчанаў быў адным з вядучых асноўнай савецкай інфармацыйнай праграмы «Время», але сапраўдную славу яму прынесла інфармацыйна-забаўляльная праграма «Да і пасля поўначы». Яна кардынальна адрознівалася ад застылых савецкіх перадач: жывая мова, еўрапейскі стыль, вострыя рэпартажы і забароненая раней музыка. Малчанава называлі «самым элегантным вядучым» савецкага экрана.

У 1991 годзе пасля падзей 13 студзеня ў Вільні Малчанаў адмовіўся весці праграму «Время», бо кіраўніцтва патрабавала не паказваць матэрыялы пра сітуацыю ў Літве. У знак пратэсту ён таксама выйшаў з КПСС.

Пазней ён працаваў на розных расійскіх тэлеканалах, вёў культурныя і грамадска-палітычныя праграмы, ствараў дакументальныя фільмы і радыёперадачы. Асаблівую ўвагу ён надаваў тэмам культуры, гісторыі і чалавечых лёсаў.

Да канца жыцця Малчанаў быў вядомы сярод іншага сваім непрымірымым стаўленнем да савецкага ладу:

«З часам я зразумеў, што паміж фашызмам, нацызмам і сталінізмам стаіць абсалютны знак роўнасці. І ніхто, ніводзін прэзідэнт мяне ў адваротным не пераканае. Сталінізм нават страшнейшы хаця б таму, што ніводзін уладар не знішчыў столькі свайго народа, колькі гэта зрабіў Сталін…»

Каментары9

  • %
    13.05.2026
    Адзін з нешматлікіх які варты добрага слова
  • Чавус
    13.05.2026
    Добры і змястоўны артыкул! Дзякуй, Наша Ніва!
    Людзі сталага узросту добра памятаюць і гэтага прыстойнага прыгожага чалавека, і яго тэле-праграмы. Мае спачуванні.
  • Спадар
    13.05.2026
    R.I.P

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы4

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць