Грамадства1212

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК

Мінчукоў зносам ужо не здзівіць. Цягам апошняга года ў сталіцы разбіралі, здаецца, усё: заводы, дамы і амаль параходы. Да канца вясны 2026‑га тэхніка дабралася да ціхага і бясконца прыгожага кутка сталіцы — Лошыцкага завулка, піша «Анлайнер».

Лошыцкі завулак — сэрца так званай «Вёскі навукоўцаў». Калісьці тут і на яшчэ некалькіх вуліцах, размешчаных побач, будавалі дамы для супрацоўнікаў Беларускага навукова-даследчага інстытута пладаводства, агародніцтва і бульбаводства. Сам інстытут базаваўся ў Лошыцкай сядзібе.

Усяго для супрацоўнікаў інстытута было ўзведзена 10 дамоў, кожны — на дзве кватэры.

За доўгія-доўгія гады навукоўцы і іх нашчадкі абжылі выдзеленыя соткі, ператварыўшы пустынныя вулачкі ў сады, поўныя квецені.

Спакойнае жыццё насельнікаў прыватнага сектара працягвалася да 2015 года, калі адміністрацыя Ленінскага раёна агучыла планы аб зносе «Вёскі навукоўцаў». Ужо не эфемерныя, як раней, а цалкам рэальныя. Маўляў, сталіца будзе «перакройвацца» на сучасны лад, і прыватнаму сектару ў такой лакацыі рабіць няма чаго. На яго месцы павінна з'явіцца шматкватэрная Лошыца-5.

Жыхары «вёскі» спрабавалі змагацца за магчымасць застацца ў сваіх дамах, нават падавалі ў суд на Мінгарвыканкам, але, як бачым, праз 11 гадоў пытанне вырашылася. І не так, як хацелася б мясцовым.

Ужо некалькі дзён у Лошыцкім завулку гаспадараць спецтэхніка і людзі з бензапіламі. Рабочыя зносяць тыя самыя дамы на дзве кватэры і спілоўваюць духмяныя сады з квеценню.

За тым, як мяняецца некалі ціхая і ўтульная «Вёска навукоўцаў», назіраюць не толькі мясцовыя жыхары, якія пакуль што застаюцца ў сваіх дамах. Кожны крок дакументуе на камеру смартфона 12‑гадовы хлопчык Коля. Проста з цікавасці. Таму што яму не ўсё адно. Магчыма, Коля вырасце і апублікуе маштабны нарыс пра гэты куточак Мінска (з унікальнымі архіўнымі кадрамі).

А пакуль гудуць бензапілы, а рабочыя выконваюць агучаны на дзень план. Усё — дзеля з'яўлення ў будучыні Лошыцы-5. Новага і моднага мікрараёна, размешчанага проста каля Лошыцкага парку. Наогул падрыхтоўка тэрыторыі пад новы мікрараён вядзецца з 2024-га. Менавіта тады былі ператвораныя ў трэскі першыя сядзібы.

Чаго чакаць ад гэтай лакацыі ў будучыні? На месцы сядзіб, садоў і дамоў для навукоўцаў з'явяцца адразу тры кварталы.

Найбольш сімпатычным і стыльным акажацца куток, які прымыкае да парку (размешчаны ўздоўж вуліцы Чыжэўскіх). Тут абяцаюць пабудаваць дамы не вышэйшыя за 3—5 паверхаў. Усё — па індывідуальных праектах, гэта значыць, абыдзецца без панэлек (хоць і яны могуць быць сімпатычнымі — дастаткова ўспомніць «Англійскі квартал» або забудову «Сонечнага»).

З другога боку, уздоўж будучага 3‑га транспартнага кальца вырастуць 7— 8‑павярховыя дамы з убудавана-прыбудаванымі аб'ектамі абслугоўвання і падземнымі аўтастаянкамі. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках раёна на скрыжаванні магістральных вуліц размесцяцца некалькі архітэктурных акцэнтаў вышынёй да 14 паверхаў. Архітэктары падкрэсліваюць, што такая вышыня «не парушыць успрымання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і ўпішацца ў ахоўныя зоны, паколькі месца размяшчэння больш высокіх будынкаў максімальна аддалена ад сядзібна-паркавага комплексу».

Усяго ў Лошыцы-5 узвядуць 20 жылых дамоў (прыкладна на 3130 кватэр і 8 тысяч жыхароў), дзіцячыя сады на 190 і на 230 месцаў, школу і паліклініку для дарослых.

У новым мікрараёне хочуць «стварыць індывідуальныя жылыя комплексы з непаўторным абліччам, адрозным ад прылеглых мікрараёнаў». А таксама сфарміраваць пешаходны бульвар, які размешчаны прыкладна па цэнтры ўсяго мікрараёна і выводзіць да Свіслачы. Калі планы, агучаныя яшчэ ў 2023-м, не памяняліся.

Пачаць сур'ёзна асвойваць пляцоўку будаўнікі павінны ўжо сёлета.

Каментары12

  • 453543
    12.05.2026
    А навошта тут драбязніцца. Кардынальна трэба рашаць праблему. Перасялiць усю краiну у Мiнск i кропка! Зрабiць горад на 5 мiльёнау жыхароу. А усе няудачнікi хай жывуць за нашай "рыса аседласці". Хай бульбу росцяць, свiней гадуюць, кароу за цыцкi тузаюць, бо мiнчукi павiнны добра есцi i пiцi. Вось толькi калi з-за "рысы аседласці" усе астатнiя трудзягi у той Мiнск пераедуць, хто ж кароу будзе тузаць?
  • 25% территории - радиактивная.
    12.05.2026
    453543, Добра есть и пить терпилы смогут только через лет 150.
  • Чем меньше совков, тем лучше
    12.05.2026
    Молодцы власти

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць