Грамадства22

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва

У 2020‑м ён узначаліў абласны штаб Віктара Бабарыкі і адразу атрымаў вялізны тэрмін за «махлярства» і «перавышэнне ўлады».

Уладзімір Дудараў

Выйшаў на свабоду 49‑гадовы Уладзімір Дудараў. Яму прысудзілі 7,5 года зняволення за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярства (ч. 4 арт. 209 КК), але прэтэнзіі да былога чыноўніка з’явіліся толькі тады, калі ён стаў каардынарам рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Дудараў доўгі час працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме, у 2018‑2019 быў намеснікам кіраўніка горада па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

У 2020‑м Дудараў, які на той момант ужо пакінуў дзяржаўную службу, далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі. Гэта быў самы высокапастаўлены чыноўнік (хай і адстаўны) сярод каардынатараў банкіра.

У выніку Дудараву прыпомнілі яго старыя «грахі», пачынаючы з 2008 года. Следства даказвала, што ён дзесяць гадоў рабіў махінацыі з кватэрамі.

Былому чыноўніку прысудзілі 7,5 года зняволення. Ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Бабруйску. За кошт таго, што прысуд фармальна быў непалітычным, Дудараў тэарэтычна мог трапляць пад амністыі, таму і выйшаў трохі раней за прызначаны тэрмін.

Каментары2

  • Абураны
    13.05.2026
    У Беларусі ніколі не было мэраў. Ніколі іх не абіраў народ. Навошта вы хлусіце? Пішыце праўду: намеснік старшыні райвыканкама. Яны прызначэнцы, а не абранцы.
  • Барадзед
    13.05.2026
    Приписали ему всё то, чем грешит сам курощуп.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць