Архіў

Схема барацьбы

Трэба прапанаваць эўрапейцам рэалістычную схэму дзейнасьці — з улікам іх комплексаў і абмежаваньняў.

Эўракамісія абвясьціла тэндэр, у выніку якога новае вяшчаньне на Беларусь можа распачаць адзін з эўрапейскіх радыёгігантаў (можа, зноў «Нямецкая хваля»?), прычым вельмі магчыма, што на расейскай мове. Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч з таго абураецца і намагаецца зьмяніць умовы тэндэру.

Справа, канечне, добрая, дзякуй яму, але шанцаў мала. Лепей думаць, што рабіць у гэтых умовах, і пачынаць гэта рабіць як мага хутчэй.

Хваля эмацыйных зваротаў абураных грамадзян тут дапаможа мала. З эўрапейцамі трэба інакш — трэба быць рацыянальнымі, прагматычнымі, рэалістычнымі.

Трэба давесьці да кіраўніцтва і экспэртаў Эўракамісіі, да кожнай з буйных радыёстанцый аргумэнты на карысьць таго, што выкарыстаньне беларускай мовы ня будзе марнаваньнем грошай.

Аргумэнтаў не бракуе, і найлепшым дарадцам у іх зборы будзе, пэўна, ТБМ. Тут можна згадаць і тыражы беларускамоўных газэт у найлепшыя іх часы, параўнаўшы з найлепшымі тыражамі іх цяперашніх расейскамоўных аналягаў; і пераход многіх сусьветных кампаній на рэклямаваньне прадукцыі па-беларуску.

Потым надыдзе чарга і аргумэнтаў на карысьць ужываньня беларускай мовы як фактару дэмакратызацыі Беларусі, узмацненьня яе эўрапейскасьці.

Нарэшце, трэба прапанаваць эўрапейцам рэалістычную схему дзейнасьці — з улікам іх комплексаў і абмежаваньняў. Напрыклад, прапанаваць у якасьці кампрамісу арганізаваць вяшчаньне спачатку на дзьвюх мовах на парытэтнай аснове з дэкляраваньнем пераходу ў найбліжэйшы час толькі (ці пераважна) на беларускую мову. Прапанаваць радыёстанцыям пэрсаналіі беларускамоўных радыйшчыкаў, рэальную дапамогу ў разгортваньні вяшчаньня, карэспандэнцкай сеткі, рэклямы.

І апошняе — найлепшым чынам данесьці гэтыя аргумэнты да кіраўніцтва Эўракамісіі і радыёстанцый. Тут спачатку трэба падабраць аўтарытэтных, вядомых у Эўропе аўтараў звароту (Шушкевіч, напрыклад, будзе ў гэтым сьпісе дарэчы). Потым скарыстацца дапамогай таго ж Анышкевіча, каб давесьці нашы аргумэнты да адрасатаў, прыцягнуць да іх увагу, а не заслаць у бюракратычную бездань.

А далей — пераконваць, даходзіць да грамадзкасьці і нацыянальных урадаў краін Эўразьвязу, да журналісцкіх і ваколрадыйных НДА. І працаваць на базе рэальных, прагматычных, пераканаўчых аргумэнтаў і фактаў, а ня енкаў-заклінаньняў пра тое, як «рука Бэрліна» мые «руку Масквы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць