Юшчанка ўзнагародзіў апошняга Габсбурга
Цырымонія адбылася ў Івана‑Франкоўску. Напярэдадні 95-гадовы сын імпэратара Франца Ёсіфа адведаў Каламыю, дзе сто год таму адпачывалі ягоныя бацькі.
Сын апошняга аўстра‑вугорскага імпэратара Франца Ёсіфа атрымаў украінскі ордэн. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчэнка ўзнагародзіў дэпутата Эўрапарлямэнту Ота фон Габсбурга ордэнам князя Яраслава Мудрага V ступені «за ўнёсак ў ’эўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны і ўмацаваньне яе міжнароднага аўтарытэту».
Галічына ўваходзіла ў Аўстра‑Вугорскага імпэрыю аж да часу яе развалу ў 1918 годзе і ўтварэньня незалежнай Заходня‑Ўкраінскай Рэспублікі.
Апошні прынц Аўстра‑Вугорскай імпэрыі 95‑гадовы Ота фон Габсбург актыўна лабіюе ўкраінскія зацікаўленьні ў Эўрапарлямэнце і зьяўляецца прыхільнікам ўваходжаньня Ўкраіны ў Эўрасаюз.
Узнагароджаньне адбывалася ў Івана‑Франкоўску (у часы імпэрыі ён называўся Станіславаў). Напярэдадні сын Франца Ёсіфа адведаў Каламыю, дзе сто год таму адпачывалі ягоныя бацькі. У мясцовай царкве ён памаліўся за свайго бацьку.
Каментары