Усяго патроху2525

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі

Дзяніс Зелянко расказаў у фэйсбуку, як пайшоў на радыкальныя касметычныя меры. Мужчына больш за год не карыстаецца шампунем і кажа, што ягоныя валасы за гэты час зрабіліся толькі лепшымі.

Фота: Denis Zelenko / Facebook

Калі Дзяніс распачынаў той эксперымент, ён скардзіўся на сальныя валасы, перхаць і сверб скуры галавы. Шампуні супраць перхаці часткова дапамагалі — Дзяніс карыстаўся і мас-маркетаўскімі прадуктамі накшталт Head&Shoulders, і лячэбным шампунем «Нізарал». Але ж скура галавы з часам звыкалася да шампуняў, і даводзілася шукаць новы сродак.

Адпаведна, Дзяніс шукаў магчымасць вырашыць праблемы з валасамі найпрасцейшым чынам, і, на думку мужчыны, такім варыянтам магла б быць адмова ад шампуня. Беларус тлумачыць такі падыход тым, што ў старажытных людзей не было ніякіх шампуняў і валасы, як і скура галавы, самі могуць падтрымліваць сябе ў парадку. Таму Дзянісу было цікава паглядзець, як валасы будуць сябе адчуваць «на завадскіх наладах».

Спачатку было складана:

«Праз некалькі дзён пасля апошняга душа з шампунем я адзначыў нарастанне тлушчу на валасах, што лагічна. Наступныя душы ўжо без шампуня трохі збівалі тую тлустасць.

Першыя пару тыдняў было выразнае адчуванне шапачкі на галаве. Адчуванні крычалі — маўляў, у нас вельмі тлустая галава, неадкладна налі шампунь!»

Дзяніс успрыняў тыя адчуванні як сігнал, што на скуру яго галавы вярнуўся абарончы бар’ер. Так мужчына апісвае тлушч-себум, які вырабляюць сальныя залозы на галаве. Той себум абараняе волас і скуру галавы, а шампунь, адпаведна, змывае яго лішак.

Пару тыдняў, прызнаецца Дзяніс, ён «хадзіў і пакутаваў», бо валасы былі сальныя і цяжкія. А потым здарылася нешта цікавае:

«Пасля наступных душаў колькасць тлушчу стала памяншацца, з’явіўся бляск на валасах, яны зрабіліся мяккія і рассыпістыя, нібыта пасля шампуня. 

Сістэма прыйшла ў раўнавагу. Колькасць тлушчу, які выпрацоўваецца, зменшылася, бо ён цяпер не змываўся мыйнымі сродкамі. А значыць, яго не трэба інтэнсіўна папаўняць».

Цяпер Дзяніс мые валасы толькі чыстай вадой, і яго валасы выглядаюць аднолькава, колькі б часу ні прайшло з апошняга мыцця. Ніякага адчування сальнасці таксама няма, запэўнівае мужчына ў фэйсбуку.

Дзяніс раіць тым, хто прачытае яго пост, таксама паспрабаваць хаця б часова адмовіцца ад мыйных сродкаў для валасоў.

«Абсалютная большасць не ведае, якія ў іх на самой справе валасы. Бо каб гэта даведацца, трэба зняць хімічную нагрузку з валасоў, даць скуры галавы некалькі тыдняў на стабілізацыю сістэмы і выхад на арыгінальны натуральны рэжым».

Цяпер пад пастом Дзяніса больш за паўтысячы каментароў. Шмат хто паставіўся да яго ідэі крытычна:

«Трусы мяняць — таксама блазнота, я лічу».

«Уяўляю, як ад валасоў смярдзіць».

А некаторыя расказвалі, што спрабавалі падобныя эксперыменты.

Дзяніс удакладняе ў каментарах, што сам сумняваўся наконт паху, таму часам паказваў свае валасы знаёмым і прасіў апісаць іх стан. Ніякага смуроду тыя не знаходзілі, а вось перхаць заставалася, але ў значна меншай колькасці.

На прапанову самім адмовіцца ад шампуняў знаёмыя жанчыны адказвалі, што не змогуць на гэта пайсці.

Цяпер Дзяніс мые валасы кожны раз, калі трапляе ў душ — але толькі вадой.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Стасюкевіч
    16.06.2026
    пэўная рацыя у гэтым ёсць. На скуру можна наносіць толькі тое што можна з'есці. Бо скура з'яўляецца барьерам, але мелкія часцінкі могуць трапляць праз яе у кроў. Правіла такое - чым натуральней тым лепей. Таму хлопец які мыецца мылам, вядзе умоўна здаровы лад жыцця, ва узросце будзе выглядаць маладзей чым яго равесніца, якая з 13 гадоў мажа твар неведама чым. Я ведаю аб чым кажу, мне 48. Бачыў сваіх аднакурсніц
  • Бгг
    16.06.2026
    От туалетной бумаги еще пусть адмовiцца. То же ж продкi не карысталiся.
  • Пан Мікола
    16.06.2026
    Мыць толькі вадой, гэта некалькі радыкальны метад. Але сапраўды можна карыстацца больш бяспечнымі рэчамі за сучасны шампунь. Напрыклад, карыстна мыць валасы яйкамі, і нават хатнім хлебам.

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць