Грамадства1919

Лукашэнка: Адназначна скарачаем праграмы па культуры, спорце. А са спаржай мы разабраліся

Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць асноўныя сілы і сродкі на мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.
Адпаведнае даручэнне ён даў падчас наведвання ААТ «Магілёўдрэў».

«Адназначна мы скарачаем праграмы па культуры, спорце. У нас усё гэта ёсць і ў Мінску і ў абласцях. Мы уціскаем і перакідаем галоўныя намаганні на мадэрнізацыю прамысловасці. У сельскай гаспадарцы ў нас ужо ўсё вызначана, засталося дапрацаваць па нейкіх напрамках, а цяпер трэба пераносіць сродкі на прамысловасць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на ​​правал гэтай праграмы па тэрмінах рэалізацыі, цяпер усё ж ўзяліся за справу.

«Тое, што адбываецца ў дрэваапрацоўцы — навядзенне жалезнага парадку і па рабочай сіле, і па спецыялістах, і па тэрыторыі, і па мадэрнізацыі — гэта датычыцца ўсіх прадпрыемстваў. Усе павінны працаваць.
Зіма, вясна, да лета — ідэальнае прадпрыемства», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы еўрапейская краіна. Да нас ездзяць людзі. Яны павінны бачыць суперсучасныя, еўрапейскага тыпу прадпрыемства. Гэта датычыцца ўсіх…», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён сказаў, што ў бліжэйшы час мае намер дэталёва азнаёміцца ​​з работай Аршанскага льнокамбіната, камвольнага камбіната ў Мінску і Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання. «Гэта той комплекс, які я пагляджу.

На камвольным камбінаце я буду ў бліжэйшы час, а астатнія прадпрыемствы я таксама праеду і пагляджу максімум зімой-увесну.
Там павінны быць радыкальныя зрухі», — адзначыў Лукашэнка.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на пытаннях развіцця льноперапрацоўчых прадпрыемстваў. «Лён мы неяк ужо навучыліся апрацоўваць, хоць пакуль яшчэ і не тая якасць.
Але самае галоўнае — гэта перапрацоўка», — сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў Шклове зараз створана сучаснае прадпрыемства ў гэтай сферы, якое ён мае намер наведаць.

Што тычыцца вырошчвання сельгаскультур, Лукашэнка адзначыў, што з пункту гледжання тэхналогій па большасці з іх пытанні вырашаны:
«Разабраліся з збожжам (гэта вялікая была праблема), з мукамольнай прамысловасцю, з кукурузай, займаемся новымі рэчамі. Па часныку, цыбулі, гароху, спаржы таксама разабраліся». «…У нас засталася праблема лёну. Яе трэба абавязкова вырашыць У гэтай пяцігодцы мы павінны гэта зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая21

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы нарвежскі біятланіст пасля заваявання алімпійскага медаля публічна прызнаўся ў здрадзе сваёй дзяўчыне2

Інстаграм-старонкі Насты Роўды і Марыны Ментусавай прызналі экстрэмісцкімі8

Сваякі ўкраінскага салдата, які лічыўся загінулым, але вярнуўся з палону, абавязаны вярнуць 300 тысяч еўра пахавальных10

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Супраць забароны на перавозкі расійскай нафты выступілі Грэцыя і Мальта2

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая21

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць