Грамадства

Дзяржбяспека Літвы папярэдзіла аб правакацыях з боку беларускіх спецслужб

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заклікае не паддавацца на правакацыі беларускіх спецслужбаў і падкрэслівае, што за шкодніцкую дзейнасць з боку іншай дзяржавы пагражае крымінальная адказнасць, піша Delfi.lt.

Будынак КДБ у Мінску

11 лютага на сваёй старонцы ў Facebook ДДБ звярнуў увагу на тое, што ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць відэа з YouTube, якое знялі беларускія спецслужбы. На відэа па-літоўску гаворыцца аб праблемах, «створаных несправядлівымі дзеяннямі ўрада». Ахвотным абмеркаваць гэта прапануюць па «бяспечным канале» звязацца з КДБ Беларусі.

«ДДБ папярэджвае і просіць не паддавацца на правакацыю і не ўвязвацца ў шкодную дзейнасць замежнай дзяржавы, бо за гэта пагражае крымінальная адказнасць.

ДДБ нагадвае, што расійскія і беларускія спецслужбы актыўна выкарыстоўваюць сацсеткі ў пошуку патэнцыйных агентаў, праводзяць вербаванне і падтрымліваюць з імі сувязь, і заклікае, калі ўзніклі падазрэнні наконт спробай вербавання або падазрэнняў, штосочаць спецслужбы варожых дзяржаў, інфармаваць пра гэта літоўскую разведку. 

ДДБ заклікае тых, хто жыве ў Літве і ўжо ўвязаўся ў дзейнасць расійскіх або беларускіх спецслужбаў або атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве, звярнуцца ў ДДБ і скарыстацца магчымасцю па законе пазбегнуць крымінальнай адказнасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць