Грамадства11

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу

Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась усю сваю энергію прысвяціў працы на карысць Беларусі. Пры канцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу. Дыягназ аказаўся вельмі цяжкі — злаякасная гліабластома. Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак для дапамогі Юрасю.

Юрась Юркевіч быў не толькі даследчыкам, але і грамадскім дзеячом, дзякуючы якому паўсталі дзясяткі ютуб-праграм і культурных праектаў, без якіх не ўявіць сучасны беларускі свет.

Пра сваю хваробу Юрась сам распавёў у фэйсбуку. 

«25 лістапада 2025 года, пасля неўралагічнай кансультацыі і экстраннай МРТ, я быў шпіталізаваны ў клініку нейрахірургіі MSWiA ў Варшаве з дыягназам «пухліна левай лобнай долі з радыелагічнымі прыкметамі высокадыферэнцыяванай гліомы».

12 снежня 2025 года мне была праведзена нейрахірургічная рэзекцыя, якая працягвалася дзевяць гадзін. Пасля аперацыі ў мяне развілася цяжкая маторная афазія, якая суправаджалася аграфіяй і алексіяй.

22 снежня 2025 года мяне выпісалі з устойлівымі і значнымі парушэннямі маўлення. На працягу прыкладна двух тыдняў я не мог вымавіць нават асноўныя склады, а да 24 снежня я мог вымавіць не больш за дзесяць фраз на роднай мове. У медыцынскай дакументацыі рэкамендаваліся тэрміновыя анкалагічныя і нейраанкалагічныя кансультацыі, а таксама працяг неўралагічнай і маўленчай рэабілітацыі.

10 студзеня 2026 года мой стан значна пагоршаў. Было ўстаноўлена, што падчас першай аперацыі адбылася бактэрыяльная інфекцыя, і 12 студзеня 2026 года мне зрабілі паўторную аперацыю па выдаленні забруджаных тканак, у тым ліку мяккіх тканак, а таксама частак чарапной косткі.

Зараз пачалося радыелагічнае лячэнне і хіміятэрапія, якія будуць працягвацца прыблізна да верасня 2026 года», — напісаў Юрась.

Беларуская Рада культуры ўдакладняе, што наперадзе як мінімум шэсць курсаў хімія– і радыетэрапіі. Гэта патрабуе вялікіх фізічных сіл, але таксама значных фінансавых выдаткаў. Увесь фінансавы цяжар ляжыць на сям’і, даходы якой несувымерныя тратам на лячэнне і рэабілітацыю.

Таму Рада звяртаецца з просьбай аб падтрымцы. Кожны ўнёсак мае значэнне і дапаможа Юрасю засяродзіцца на барацьбе за жыццё і аднаўленні. 

Мэта збору — 15 000 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на кансультацыі спецыялістаў, рэабілітацыю (фізіятэрапеўт і нейралагапед), медыкаменты, якія спадарожнічаюць асноўнаму лячэнню і патрэбныя для аднаўлення падчас і паміж складанымі курсамі хімія– і радыётэрапіі.

Для гэтых патрэбаў Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак. Усе сродкі, якія паступяць на яго — будуць перададзеныя непасрэдна сям'і Юрася.

Падтрымаць Юрася Юркевіча можна тут.

Каментары1

  • Сябар з Мінска
    11.02.2026
    Які жах, Юрасю. Выздараўлівай хутчэй, вельмі цябе любім!

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць