Цяпер мужчынам за даведку давядзецца плаціць 70 тысяч рублёў, а жанчынам – 85 тысяч.
Міністэрства аховы здароўя увяло новыя тарыфы на медыцынскія агляды.
Іх трэба праходзіць для таго, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы, а таксама, каб мець зброю.
Цана на паслугі кожнага спецыяліста вырасла на 2–4 тысячы рублёў.
У выніку ж агляд для мужчын будзе каштаваць 70 500 рублёў.Для параўнання, раней за яго трэба было плаціць 54 350 рублёў — амаль на траціну менш.
А вось для жанчын аглядам каштуе яшчэ даражэй. Раней за даведку з іх бралі 76 650 рублёў, а цяпер будзе 84 800 рублёў.
Такая гендэрная несправядлівасць дасягаецца за кошт таго, што жанчынам трэба дадаткова плаціць за аглядакушэра-гінеколага .
Каментары