Меркаванні3030

Казіятка і Якубовіч: Вялікія начальнікі чытаюць не «СБ», а Хартыю’97

Яшчэ адно прызнанне: ананімаў у інтэрнэце «спецслужбы гадуюць у розных мэтах».

Незалежныя СМІ карыстаюцца папулярнасцю сярод вялікіх начальнікаў. Да такой высновы прыйшлі галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч і вядучы перадачы «Карціна свету» Юрый Казіятка ў эфіры канала «РТР-Беларусь».

«Мы ведаем, што на грошы Еўрасаюза ўтрымліваюцца ў тым ліку і апазіцыйныя СМІ. Ці з’яўляюцца яны ўзорам журналістыкі ці гэта савецкая махроўшчына?» — задаваў тон Казіятка.

«Там ёсць савецкі бальшавісцкі прапагандызм», —
растлумачыў Якубовіч.

Пасля размова перайшла на Вікторыю Папову. «Гэта проста дрэнны густ, дробнае хуліганства і подласць, — апісаў рэдактар „СБ“ дзеянні Змітра Лукашука. — Так сябе хамы ў трамваі паводзяць. Папова мае права беларусаў любіць ці не любіць па той простай прычыне, што яна сама беларуска», — апраўдваў падначаленую Якубовіч.

«Яна мела на ўвазе беларускамоўных журналістаў ці журналістаў, якія размаўляюць на трасянцы?» —
перапытаў Казіятка. «Такіх прыставучых, бестактоўных і нахабных людзей, якія звоняць ёй дадому, на яе хатні тэлефон, і спрабуюць нешта з роту вырваць», — кляйміў Якубовіч.

Пасля сталі абмяркоўваць папулярнасць друкаваных СМІ і інтэрнэту. «За мінскай кальцавой не чытаюць апазіцыйныя газеты. 30%, 40%, часам 60% гэтых газет ідзе ва ўтыль», — падзяліўся сваімі падлікамі рэдактар «СБ». Пытанні вяртання самой «Саўбеліі», роўна як і фактаў прымусовай падпіскі на дзяржвыданні, не закраналіся.

Казіятка выказаў думку, што многія вялікія начальнікі могуць не прачытаць «Савецкую Беларусію» і не паглядзець тэлеканал, а чытаюць нейкія недзяржаўныя сайты.

Якубовіч пагадзіўся, што глядзяць Хартыю’97, але не для інфарматыўнасці, а каб даведацца, што сказалі пра суседа па кабінеце.
Асабліва яго раздражняе, што «на кожны чых Хартыі і яшчэ чагосьці прачынаецца нейкае пачуццё пільнасці, маўляў, вы чыталі, што пра вас напісалі?». «Я адказваю, пачыталі б вы лепш Дыкенса», — прызнаўся Якубовіч.

Загаварылі пра ананімаў у інтэрнэце.

«Мы ж разумеем, што часам спецслужбы гадуюць іх у розных мэтах. Гэта ж проста вызначыць: хто напісаў і які IP-адрас», —
раптам прызнаўся Казіятка. Якубовіч разгубіўся: «Гэта дрэнна, гэта дрэнна. У мяне няма панацэі ад таго, як ад іх пазбавіцца. Я не хачу на гэтую тэму гаварыць».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць