Грамадства77

Былы пасол Польшчы пра шпіёнскі скандал: Такіх шпіёнаў у Курапатах — дзясяткі тысячаў

Экспэрты камэнтуюць шпіёнскі скандал.

Рацыя папрасіла пракаментаваць беларуска‑расійска‑польскі шпіёнскі скандал галоўнага рэдактара польскага выдання «Rzeczpospolita» Пятра Касцінскага, ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, палітолага Андрэя Суздальцава і Марыюша Машкевіча, дарадцу польскага прэм’ера па ўсходніх пытаннях.

Пётр Касцінскі адзначае надта сумнеўны момант у звязку з адным з фігурантаў справы. Былы маёр Узброеных сілаў Беларусі Уладзімер Рускін прызнаўся ў нядзельным тэлеэфіры канала АНТ, што пагадзіўся на супрацу падчас паездкі ў Польшчу. Нібыта палякі абяцалі не зважаць на тое, што ён вязе зашмат алкаголю, калі беларус возьмецца шпіёніць на іх карысць:

‑ Цяжка сказаць, на чыім баку тут праўда, між суседнімі дзяржавамі можа быць усялякае. Аднак ёсць у гэтай справе некалькі сумнеўных момантаў. Найперш дзівіць, што маёр, што служыў у беларускіх Узброеных сілах займаўся кантрабандай, а польскі бок скарыстаў гэта, каб яго шантажаваць. Мне цяжка такое ўявіць…

Палітолаг Андрэй Суздальцаў, які ўваходзіць у беларуска‑расійскую праваабарончую камісію пры прэзідэнце Расіі ставіць пад сумнеў іншы факт у гэтай гісторыі. Па агучанай інфармацыі, адзін з фігурантаў справы маёр Узброеных сіл Расіі Юрэня з’явіўся з павіннай у Федэральную службу бяспекі Расіі. Ды і наогул Андрэй Суздальцаў называе гэтую справу вельмі сумнеўнай:

‑ У Расіі такія факты адразу ж набываюць розгалас. Вось нядаўна пакаяліся два чалавекі, завербаваныя ангельскай выведкай. Інфармацыі пра тое, што нехта здаўся і абвясціў сябе агентам польскай выведкі ў Маскве няма, я вас заўпэўніваю. У Беларусі няма сэнсу шпіёніць, бо ўсё настолькі празрыста і вядома. Мяркую, што гэта справа звязана з тым, каб прадэманстраваць, што КДБ, якое зараз знаходзіцца ў цяжкім становішчы, трымае руку на пульсе і працягвае актыўна абараняць інтарэсы дзяржавы.

Рэдактар «Rzeczpospolita» Пётр Касцінскі мяркуе, што падставаў дзеля арганізацыі «шпіёнскага скандалу» беларусы маглі мець нямала:

— Па‑першае, гэта магло быць адказам на справу беларускага шпіёна, які быў затрыманы летась у Літве і вінаваціўся ў шпіянажы супраць Польшчы. Можа быць, звязана з сістэмай супрацьракетнай абароны, што ўсё ж з’явіцца ў Польшчы. Ці, нарэшце, гэта могуць быць разборкі ў саміх беларускіх спецслужбах.

Ваенны эксперт Аляксандр Алесін адзначыў у інтэрвію Рацыі, што дзівіць не той факт, што шпегавалі, але тое, што гэтай справе была нададзена такая публічнасць:

‑ Цалкам верагодна, што сапраўды знайшлі сапраўдных шпіёнаў. Натуральна, што ваенныя выведкі намагаюцца дазнацца пра розныя таямніцы. Але ўсе разумеюць, што супрацьлеглы бок павінен сабраць інфармацыю, каб упэўніцца, што тут не маюць аніякіх варожых задумаў. Аднак працуюць міжсобку яны заўжды ціха. Таму і падаецца дзіўным тое, што гэты факт быў публічна агучаны. Мне падаецца, што гэта палітычны дэмарш.

Дарадца польскага прэм’ера‑міністра Яраслава Качынскага па ўсходніх пытаннях Марыюш Машкевіч у інтэрвію Рацыі сказаў, што ўжо даўно не дзівіцца падобным крокам з беларускага боку. З яго слоў, польскія ўлады не збіраюцца аніяк рэагаваць афіцыйна на тэлезаяву беларускіх спецслужбоўцаў:

‑ Я асабіста ўспрыняў гэты сюжэт, як чарговы прапагандысцкі крок беларускіх уладаў. Падаецца, што беларусаў хочуць запужаць, каб яны наогул з замежнікамі не кантактавалі. Дзіўнага тут нічога няма, але гэта смешна і страшна. Смешна, бо нагадала песню, што выконвала Кася Камоцкая пра двух польскіх шпіёнаў — Болека і Лёлека. А страшна тое, што ў 30‑х гг. людзей забівалі за тое, што яны былі польскімі шпіёнамі. Такіх «польскіх шпіёнаў» у Курапатах — дзесяткі тысячаў.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Каментары7

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць